Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заява пасольства Чэшскай Рэспублікі да 15-х угодкаў дэмакратычнай рэвалюцыі 10:51, 17/11/2004
15 гадоў таму, 17 лістапада 1989 года, паліцыя жорстка падавіла выступленне студэнтаў у Празе, і гэтая падзея стала сігналам пачатку барацьбы за свабоду і дэмакратыю.
Мы пазбавіліся панавання прэзідэнта-камуніста, генеральнага сакратара і іх рэпрэсіўнага адміністрацыйнага апарату.
Мы пазбавіліся камуністычнай дыктатуры, неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемстваў і ўсёмагутнай дзяржаўнай тайнай паліцыі.
Мы пазбавіліся цэнзуры, і ўсе газеты, радыё і тэлебачанне сталі незалежнымі. Ні ўрад, ні прэзідэнт не могуць ім загадваць альбо што-небудзь забараняць.
У чэшскім Парламенце шырока прадстаўлена апазіцыя, таму што ўсе дэпутаты абраныя ў выніку свабодных і справядлівых выбараў.
Мы гарантавалі сабе бяспеку ўступам у добраахвотны і раўнапраўны Паўночна-Атлантычны Альянс, а дабрабыт - сёлетнім уступам у эканамічна паспяховы Еўразвяз.
Мы маем незалежнасць, свабоду і высокі жыццёвы ўзровень. Мы не жывем у ізаляцыі, а супрацоўнічаем з астатнімі дэмакратычнымі краінамі.
15 гадоў таму мы пазбавіліся дыктатуры. Мы хацелі жыць лепей, і ў нас гэта атрымалася. Мы ведаем, што дэмакратыя - лепш!