Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура не вяртае канфіскаваную маёмасць сям’і Леванеўскіх
14:02, 18/11/2004

Жонка кіраўніка Агульнанацыянальнага старайкаму прадпрымальнікаў, сябра Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Валеры Леванеўскага, які быў асуджаны да дзвюх гадоў калоніі нібыта за абразу прэзідэнта, звярнулася да Генеральнага пракурора i шэрагу iншых дзяржаўных органаў i службовых асобаў з патрабаваннем вырашыць лёс канфiскаванай у сям’i Леванеўскiх маёмасцi. У Леванеўскiх канфiскавалi маёмасць больш чым на 15 тысяч даляраў ЗША. Акрамя таго, падчас ператрусу, якi праводзiўся гарадзенскай управай КГБ, з кватэры знiкла 10 тысяч даляраў ЗША.

- Мой муж i я неаднаразова заяўлялi, што маёмасць, якая была канфiскавана, належыць не асабiста Леванеўскаму, а сям’i Леванеўскiх, i з’яўляецца агульнай, супольна нажытай маёмасцю, - сцвярджае ў сваёй заяве Марына Леванеўская.

На падставе рашэння суда ў Валерыя Леванеўскага была канфiскавана аргтэхнiка i праграмнае забяспечанне, якое, па словах Леванеўскага, з’яўляецца ягонай iнтэлектуальнай уласнасцю. Аднак найбольш скандальным з’яўляецца абвiнавачанне афiцэраў гарадзенскага УКГБ у крадзежы грошай.

- Пасля ператрусу, якi быў праведзены 7 мая, у нашай кватэры не аказалася грошай, хоць, са словаў мужа, больш за 10 тысяч даляраў ЗША знаходзiлiся ў шафе на бачным месцы. Дзiўнымi з’яўяюцца тыя абставiны, што ў пратаколе выняцця ёсць усё – i кампт-дыскi з праграмамi, i фатаздымкамi, i розныя дакуманты (больш за 20 тысяч штук,) кампутары, ксераксы, пячаткi, петарды, папера i iншае, забiралi ўсё, што бачылi ў кватэры; але няма нiводнага рубля альбо замежнай валюты, - адзначае Марына Леванеўская.

З падобнымi заявамi на iмя служовых асоб звярнулiся i двое сыноў Леванеўскага – Уладзiмiр i Дзмiтрый. Сям’я Леванеўскiх патрабуе вяртання незаконна забраных рэчаў.

- Мы асаблiва не спадзяемся на справядлiвасць, таму што пасля суду ў нас няма нiякiх iлюзiяў, але неяк трэба змагацца, ды зрэшты проста цiкава, што яны нам адкажуць, - патлумачыў ПАГОНI Уладзiмiр Леванеўскi.
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: