Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Французы падалі ў суд на прэзыдэнта Кот Д’Івуару і беларускіх лётчыкаў 11:20, 18/11/2004
Група юрыдычнай абароны францускіх вайскоўцаў падала крымінальны зыск супраць прэзыдэнта афрыканскай краіны Кот Д’івуар Ларэна Гбагба. Ён абвінавачваецца ў “сьвядомым забойстве”. Падставай для крымінальнай позвы сталася гібель 9 францускіх міратворцаў, якія 6 лістападу сталі ахвярамі авіяўдару івуарскай авіяцыі. Адказчыкамі па позьве будуць таксама пілёты двух баявых самалётаў, якія тады нанесьлі бомбавыя ўдары па пазыцыях міратворцаў. Паводле міністра абароны Францыі Мішэль Аліё-Мары, гэтыя лётчыкі – наёмнікі зь Беларусі.
Група юрыдычнай абароны францускіх салдатаў мае намер таксама падаць позву супраць кіраўніка івуарскага генштабу Філіпа Мангу, які 6 лістапада непасрэдна аддаў загад нанесьці авіяўдар, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия