Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заява Амбасады ЗША наконт закрыцця прадстаўніцтва «Каўнтэрпарт» 11:22, 19/11/2004
Амбасада ЗША выражае шкадаванне з нагоды рашэння беларускага Міністэрства замежных спраў адмовіць у рэгістрацыі прадстаўніцтву «Каўнтэрпарт Інтэрнэшнл» (CAP) у Беларусі. Амбасада не лічыць, што праграмная дзейнасць «Каўнтэрпарт» парушала якія-небудзь беларускія законы ці правілы.
Прадстаўніцтва «Каўнтэрпарт» ішло на супрацоўніцтва ў выпадках шматлікіх падаткавых і юрыдычных праверак і да паведамлення аб адмове ў рэгістрацыі не атрымлівала паведамленняў аб парушэннях з ніводнага беларускага органу ўлады. У Беларусі «Каўнтэрпарт» ажыццяўляў сваю дзейнасць у рамках двухбаковага пагаднення паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Беларуссю. У адпаведнасці з гэтым пагадненнем, усе дзейныя праграмы у Беларусі былі ўхваленыя беларускімі ўладамі рэзалюцыяй Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2001 г. Гэтыя праграмы падтрымлівалі дзейнасць у сферы развіцця гуманітарнай сферы і супольнасцяў. Праграмы і ініцыятывы «Каўнтэрпарт» былі карыснымі для многіх асобных беларускіх грамадзян і арганізацый з цэлага спектру беларускага грамадства. «Альянс Партнёрства Каўнтэрпарт» (CAP) і «Праграма Гуманітарнай Дапамогі Каўнтэрпарт» (CHAP) працуюць у рамках «Каўнтэрпарт Інтэрнэшнл Інкарпарэйтэд», амерыканскай грамадскай арганізацыі, якая мае доўгую гісторыю паляпшэння эканамічных, экалагічных і грамадскіх умоў чалавечага развіцця ў больш як 60 краінах, уключаючы дзяржавы былога Савецкага Саюза.
Урад Злучаных Штатаў Амерыкі заўсёды шукаў і шукае магчымасці канструктыўнага супрацоўніцтва з Беларуссю у справе падтрымкі дасягнення мэтаў развіцця гуманітарнай сферы і супольнасцяў. Праграмы «Каўнтэрпарт» спрыялі дасягненню гэтых мэтаў і прадстаўлялі станоўчае супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Беларуссю. Амбасада Злучаных Штатаў выразіла беларускім уладам сваё расчараванне з нагоды рашэння спыніць гэтую дзейнасць і папрасіла перагледзець гэтае рашэнне. Гэтае рашэнне відавочна ставіць у невыгоднае становішча толькі беларускае грамадства, якое на працягу доўгага часу атрымлівала карысць ад праграм Каўнтэрпарт і падтрымлівала іх.