Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы правялі ў Варшаве акцыю ў падтрымку Юшчанкі 14:18, 23/11/2004
У Варшаве ўчора ў вечары прайшла акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў у часе выбараў ва Украіне. Прысутныя, сярод якіх былі і некалькі дзесяткаў беларусаў, расьцягнуліся жывым ланцугом да будынку Міністэрства замежных справаў Польшчы, куды была перададзеная пэтыцыя з патрабаваньнем не прызнаваць вынікаў украінскіх выбараў. Удзельнікі акцыі, сярод іншага, скандавалі “Дапаможам Украіне!”, “Юшчанка прэзідэнт!”, “Вольная Украіна!”, “Украіна без Пуціна!” “Сёньня Украіна, заўтра Беларусь”.
Падобны мітынг адбыўся таксама пад украінскай амбасадай, дзе быў праспяваны украінскі гімн. Нягледзячы на тое, што акцыя не атрымала дазволу, яна прайшла без перашкодаў з боку паліцыі. Праязджаючыя кіроўцы сыгналілі ў знак падтрымкі.
Адметна, што ў матэрыялах з Кіеву, польскія журналісты таксама пастаянна адзначаюць прысутнасьць беларусаў на пляцы Незалежнасьці ва ўкраінскай сталіцы.