Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура Ленінскага раёну Мінску адмовілася ўзбуджаць крымінальныя справы па фактах зьбіцьця 19 кастрычніка лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і журналістаў расейскіх тэлеканалаў НТВ і Ren-TV Канстанціна Марозава і Ўладзімера Косціна . Супрацоўнікі пракуратуры не знайшлі складу злачынства ў дзеяньнях міліцыянтаў, якія разганялі акцыю пратэсту апазыцыі супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. Прадстаўнікі АГП гавораць, што гэта не азначае, што крымінальная справа супраць амонаўцаў ня будзе заведзеная пасьля таго, як у Беларусі зьменіцца ўлада. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода».