Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы падтрымліваюць намаганьні ўкраінцаў да свабоды 10:45, 26/11/2004, фото БЭЗ-інфо
Беларусы Бэльгіі 25 лістапада прынялі ўдзел у мітынгу ўкраінскай дыяспары Эўропы. Украінцы зьехаліся са шмат якіх краінаў каб выказаць падтрымку Віктару Юшчанку, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах Украіны. Акцыя праходзіла ў сталіцы аб`яднанай Эўропы Брусэлі, таму на мітынгу таксама прысутнічалі прадстаўнікі Эўрапарляманту і Рады Эўропы. Падчас мітынгу скандаваліся словы: "Юшчанка!", "Слава Ўкраіне! Слава героям!" ды іншыя лёзунгі. Словы абурэньня й пратэсту гучалі ў бок Кучмы й Расеі. Прымалі ўдзел блізу 2000 чалавек. Акцыя прыцягнула да сябе ўвагу шмат якіх сродкаў масавай інфармацыі.
Беларуская грамада Бэльгіі ўпэўненая, што толькі праяўляючы гэткую ж салідарнасьць і грамадзянскую сьвядомасьць, як у гэтыя дні нашыя браты-украінцы, можна вырашыць найгалоўнейшую праблему сёньняшняга дня - антыбеларускі дыктатарскі рэжым Лукашэнкі.
Аналягічныя акцыі адбываюцца і ў сталіцы Чэхіі - Празе. Тут, каля ўкранскай амбасады, штодзень зьбіраюцца людзі побач з аранжавай палаткай пад жоўта-блакітным сьцягам у знак пратэста супроць фальсіфікаваных вынікаў галасаваньня й грубага ўмяшацельства Расеі ва ўнутраныя справы Ўкраіны. Беларусы Чэхіі, якія уваходзяць у арганізацыю "Зьвяз Беларусаў замежжа", са дня галасаваньня 21 лістапада, удзельнічаюць у акцыях падтрымкі Віктара Юшчанкі. Минск, Белоруссия