Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне незалежнай газэце «Кур’ер з Барысава»
16:37, 29/11/2004

Барысаўскае выданьне, паводле Міністэрства інфармацыі, парушыла закон аб друку. Як паведаміла рэдактар “Кур’еру з Барысава” Людміла Атчанашанка, газэце прад’яўленае падвоенае абвінавачаньне. “Па-першае, яны палічылі, што калі мы рэклямна-інфармацыйная газэта, то не павінны друкаваць інфармацыі масава-палітычнага зьместу. Хаця нідзе не вызначана, што гэта за такая інфармацыя. Па-другое, заснавальнік нібыта мусіць значыцца ў выходных дадзеных, як і рэдактар газэты”, -- гаворыць рэдактарка “Кур’еру.

Паводле супрацоўнікаў газэты, міністэрства пакарала іх за інфармаваньне барысаўчан пра дзейнасьць мясцовых дэмакратычных сілаў.

Сёньня “Кур’ер” мае ў Барысаве шырокае кола чытачоў, якія арыентуюцца на дэмакратычныя каштоўнасьці.

Газэта выдаецца двойчы на тыдзень і мае 18-тысячны наклад.

Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама лічыць абвінавачаньні надуманымі.

У дадзеным выпадку Міністэрства інфармацыі занялося, па вялікім рахунку, цэнзурай, бо яно выносіць папярэджаньне, зыходзячы са зьместу газэты. У першую чаргу, гэта рэклямнае выданьне. І рэклямныя матэрыялы займаюць у ім той аб’ём, які яны і павінны займаць. Ніякіх парушэньняў у гэтым няма. Я лічу, што гэтае папярэджаньне, як і наагул тыя ненарматыўныя акты, якія Міністэрства інфармацыі выносіць апошні час – гэта нездаровая актыўнасьць гэтага міністэрства і тое ўмяшальніцтва дзяржавы ў дзейнасьць СМІ, якое не павінна дазваляцца ў дэмакратычнай дзяржаве”, -- паведаміў “Радыё Свабода” намесьнік старшыні БАЖу Андрэй Бастунец.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: