Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Мясцовы час» адмаўляюцца друкаваць і прадаваць 13:05, 01/12/2004
Пінская рэгіянальная друкарня ў чарговы раз адмовілася супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай "Мясцовы час". Больш за год пінскае выданне вымушана друкавацца ў Баранавічах, што вымагае ад рэдакцыі дадатковых выдаткаў і адбіваецца на аператыўнасці, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Паводле галоўнага рэдактара выдання Віктара Ярашука, дырэктар КУП "Пінская рэгіянальная друкарня" А. Пракопаў спасылаецца на перагружанасць друкарні. Між тым, па інфармацыі службы маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", друкарня валодае новым паліграфічным абсталяваннем, якое дазваляе друкаваць у дзень да дзесятка газет. Штотыдзень друкарня выпускае наклады васьмі рэгіянальных выданняў.
Акрамя гэтага, "Мясцовы час" адмаўляюцца прадаваць у Пінскіх кіёсках "Белсаюздруку". Начальнік мясцовага аддзялення "Белсаюздруку" Ніна Навумчык заяўляе, што кіёскі настолькі перагружаны перыёдыкай, што для "Мясцовага часу" не знойдзецца месца. Віктар Ярашук лічыць, што ўлады гэткім чынам "разлічваюцца" з газетай за вострыя публікацыі.