Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хрыстас Пургурыдэс: «Шэймана трэба было звольніць увогуле ды правесьці належнае расьсьледаваньне» 10:55, 01/12/2004
Сябра Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, аўтар дакладу “Зьніклыя асобы ў Беларусі” Хрыстас Пургурыдэс гэтак пракамэнтаваў «Радыё Свабода» новае прызначэньне Віктара Шэймана: “Звальненьне яго з пасады генэральнага пракурора ды перамяшчэньне ў прэзыдэнцкую адміністрацыю — гэта ня тое, што я магу назваць слушным крокам. Яго трэба было звольніць увогуле ды правесьці належнае расьсьледаваньне. Знаходзячыся ў прэзыдэнцкай адміністрацыі, ён будзе мець магчымасьць уплываць на гэтыя рэчы”.
Спадар Пургурыдэс нагадаў, што разам зь міністрамі спорту Юрыем Сіваковым і ўнутраных справаў Уладзімерам Навумавым ды кіраўніком спэцбрыгады ўнутраных войскаў Дзьмітрыем Паўлічэнкам спадар Шэйман цяпер знаходзіцца ў сьпісе тых чыноўнікаў, якім забаронена выдаваць візы ў краіны Эўразьвязу.
Спадар Пургурыдэс дадаў, што Парлямэнцкая асамблея Рада Эўропы па-ранейшаму заклапочаная справамі зьніклых у Беларусі апазыцыянэраў:
“Відавочна, што мы дагэтуль занятыя гэтай справай. Мы зьбіраемся вярнуцца да гэтага пытаньня. Мы працуем вельмі асьцярожна з Эўрапейскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі наконт пытаньня санкцыяў…Да таго часу, пакуль ёсьць Лукашэнка, ня можа быць належнага расьсьледаваньня ”. Минск, Белоруссия