Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Клаўдыя Нольтэ: «Падзеі ва Ўкраіне стануць сыгналам для Беларусі»
10:59, 02/12/2004

Дэпутатка Бундэстагу, дакладчыца фракцыі ХДС/ХСС па Беларусі Клаўдыя Нольтэ, якая гэтымі днямі была ў Кіеве, перакананая, што падзеі ва Ўкраіне стануць сыгналам як для беларускага грамадзтва, так і для Эўразьвязу, які адказны за тое, каб Беларусь не апынулася ў цені ўкраінскіх падзеяў. “Па-першае, я застаюся пад вялікім уражаньнем ад таго, што зараз адбываецца ва Ўкраіне. Гэта дакладны знак таго, што ў людзей вельмі высокая грамадзянская і палітычная сьвядомасьць. Я спадзяюся на тое, што падзеі ва Ўкраіне стануць сыгналам для тых краінаў, дзе выбары не зьяўляюцца ні свабоднымі, ні празрыстымі, дзе назіраюцца фальшаваньні ў часе падліку галасоў; што яны стануць сапраўдным імпульсам для дыскусіяў адносна далейшага шляху. Што да пазыцыі Эўразьвязу, то ягоныя краіны-сябры мусяць быць адказнымі за тое, каб Беларусь не была забытай на тле ўкраінскіх падзеяў», -- заявила Клаўдыя Нольтэ ў інтэрвію “Радыё Свабода”.

“Я ведаю з уласнага досьведу, што Эўропа па-ранейшаму зь цікавасьцю назірае за Беларусьсю. Напрыканцы тыдня ў Вільні адбудзецца мерапрыемства з удзелам высокіх палітычных і грамадзкіх дзеячаў Эўропы, якое будзе прысьвечана як Украіне, так і Беларусі.

Нашая фракцыя ХДС/ХСС будзе надалей выносіць беларускае пытаньне на парадак дня Бундэстагу. Зараз мы рыхтуем праект новай рэзалюцыі па Беларусі, які, як мы спадзяемся, будзе падтрыманы іншымі фракцыямі, у тым ліку на ўзроўні ўраду. Я сама рыхтую парлямэнцкі запыт да нашага ўраду з тым, каб даведацца, якую ролю адыграла Беларусь на саміце Эўразьвяз-Расея. Задачы нашых палітыкаў, каб ніводная краіна-суседка Эўрапейскага Зьвязу не апынулася па-за нашай увагай, нават у тым выпадку, калі ўся ўвага зьвернутая ў бок Украіны”, -- паведаміла дэпутатка.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: