Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура папярэдзiла лідара Партыі камуністаў 16:23, 03/12/2004
Пракуратура Савецкага раёна Менску вынесла папярэджанне першаму сакратару ЦК партыi камунiстаў Беларускай Сяргею Калякiну. Сёння пракурор раёна Мiкалай Платнiцкi ўручыў лiдэру апазіцыйных камунiстаў афiцыйнае папярэджанне “пра недапушчальнасць распаўсюджвання паклёпнiцкiх домыслаў”. Сяргей Калякiн мяркуе, што папярэджанне стала вынiкам публiкацый у польскiм друку за чатыры днi да 17 кастрычнiка – канстытуцыйнага рэферэндума i парламенцкiх выбараў.
– Гаворка iдзе пра публiкацыi са спасылкамi на маё iмя ў польскiх СМI, за чатыры днi да галасавання, некаторых звестак пра вынiкi рэферэндума i выбараў. Я не правiдца i не мог за чатыры днi да галасавання прадказаць вынiкi рэферэндума i выбараў па большасцi выбарчых участкаў 106 Коласаўскай выбарчай акругi. Але факт застаецца фактам: прыведзеныя мною лiчбы практычна супалi з афiцыйнымi вынiковымi звесткамi. Таму я перакананы: вынiкi рэферэндума i выбараў былi прадвызначаныя, – заявiў Сяргей Калякiн газеце “Пагоня”.
Першы сакратар ЦК ПКБ збiраецца аспрэчваць праз суд вынесенае пракуратурай папярэджанне, бо лiчыць iнцыдэнт “чарговай спробай уладаў закрыць рот iншадумцам i схаваць ад грамадзянаў краiны праўду пра мiнулыя выбары i рэферэндум”.
– Пракуратуры варта было б узбудзiць крымiнальную справу па падазрэннi ў фальсiфiкацыi вынiкаў волевыяўлення народа – пры гэтым апазiцыя гатова даць у распараджэнне кампетэнтных органаў масу фактычнага матэрыялу, – падкрэслiў Калякiн. Минск, Белоруссия