Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Rzeczpospolita»: «У Беларусі перасьледуюць апазыцыю за выказваньні для замежнай прэсы»
12:01, 06/12/2004

“Рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўжо не хапае таго, што ён кантралюе ўсю інфармацыю ў краіне – ён хоча займацца цэнзурай выказваньняў беларусаў для заходніх мэдыяў”, -- піша ў сёньняшнім нумары аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”. Польскі штодзёньнік піша пра вядомага беларускага праваабаронцу Гары Паганяйлу, супраць якога распачатая справа паводле артыкулу аб абразе прэзыдэнта за тое, што спадар Паганяйла, нібы зрабіў гэтую абразу ў інтэрвію для швэдзкага тэлебачаньня. Пры гэтым, як піша “Rzeczpospolita”, невядома, ці гэтае інтэрвію ўвогуле выйшла ў эфір, бо касэту ў швэдзкіх журналістаў адабралі на мяжы беларускія мытнікі.

Газэта распавядае таксама пра лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, якога выклікалі на допыт за камэнтары для польскай “Gazety Wyborczej”.

“Rzeczpospolita” падкрэсьлівае, што гаворка йдзе пра новую тэндэнцыю ў дзейнасьці беларускіх уладаў, якія хочуць, каб меркаваньні апазыцыйных палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў не даходзілі ня толькі да беларускай, але й да міжнароднай супольнасьці, паведамляе «Радыё Свабода».
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: