Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Назіральнік ад БХК абвінавачаны ў паклёпніцтве і аштрафаваны 10:56, 07/12/2004
Полацкі гарадзкі суд вынес пакараньне назіральніку ад Беларускага Хэльсынскага камітэту Ўладзімеру Амосаву — штраф у памеры двух базавых адзінак (48 тысяч рублёў). Суд інкрымінаваў спадару Амосаву паклёп на службовую асобу.
Уладзімер Амосаў зьяўляўся назіральнікам на 89-й Фарынаўскай акрузе (Полацкі раён). 13 кастрычніка, падчас папярэдняга галасаваньня, ён патэлефанаваў у раённы аддзел міліцыі й паведаміў, што старшыня камісіі, зачыніўшыся ў асобным пакоі, ужывае разам зь сябрамі сьпіртныя напоі.
Праз тры гадзіны міліцыя прыехала на ўчастак, і старшыню камісіі, зь ягонай згоды, адвезьлі на мэдычную экспэртызу, якая, паводле афіцыйнай вэрсіі, алькаголю ў крыві не знайшла. З гэтай нагоды назіральнік ад БХК быў абвінавачаны ў паклёпніцтве і супраць яго была пачатая судовая справа.
Паводле сьведчаньня спадара Амосава, справа гэтая інсьпіраваная ўладамі, пры гэтым сьведкі, якія знаходзіліся 13 кастрычніка на ўчастку і мусілі выступіць у судзе ў ягоную падтрымку, зазналі псыхалягічны ціск і на судовае паседжаньне не зьявіліся, паведамляе “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия