Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Местная газета» пачала друкавацца ў Смаленску 10:59, 07/12/2004
Яшчэ адно беларускае недзяржаўнае выданне пачало друкавацца ў Смаленску. 1-га снежня пабачыў свет чарговы нумар недзяржаўнай ваўкавыскай "Местной газеты". З-за недахопу фінансавых сродкаў рэдакцыя змагла замовіць толькі 6 000 асобнікаў газеты, паведамляе БАЖ.
Нагадаем, што 18-га лістапада беларуская друкарня "Плутас-маркет" разарвала дамову з рэдакцыяй "Местной газеты". Рэдакцыя планавала змясціць у чарговым нумары інфармацыю пра вынікі парламенцкіх выбараў і рэферэндума, якую не паспела своечасова надрукаваць у сувязі з прыпыненнем газеты. "Местная газета" была прыпынена 14-га кастрычніка тэрмінам на 1 месяц загадам Мінінфармацыі, якое звінаваціла выданне ў парушэнні некалькіх артыкулаў Закона аб друку. 20-га кастрычніка Андрэй Шантаровіч на знак пратэсту абвесціў галадоўку, якую 21 дзень трымаў у памяшканні карпункта выдання ў Ваўкавыску.
25-га лістапада Ваўкавыскі раённы суд аштрафаваў галоўнага рэдактара на 50 базавых велічыняў (1 млн. 200 тыс. беларускіх рублёў) палічыўшы галадоўку несанкцыянаваным пікетам. Минск, Белоруссия