Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр інфармацыі Беларусі: «Расейскія каналы хутка глядзець не будуць»
14:44, 07/12/2004

Мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч заявiў у интэрв’ю “Інтэрфаксу”, што ў Беларусі не разглядаецца магчымасць спынення вяшчання расiйскiх тэлеканалаў. "У дзяржструктурах такой думкi няма, насельнiцтва таксама такiх прапаноў пакуль не выказвае. Навошта iх закрываць, iх хутка i так глядзець не будуць, калi яны i надалей будуць займаць такую пазiцыю". У гэтай сувязi У. Русакевiч падверг крытыцы палiтыку расiйскiх тэлеканалаў, якiя асвятляюць падзеi ў Беларусi. "Падзеi пасля рэспублiканскага рэферэндуму яны ахарактарызавалi як рэпрэсii. А як яны асвятляюць падзеi ва Украiне? Як беларускаму гледачу рэагаваць на гэта? На гэтай пэўнай зададзенасцi яны страчваюць аўдыторыю".

Паводле яго слоў, "вядома, што Захад паставiў задачу насыцiць iнфармацыйную прастору Беларусi так званай дэмакратычнай iнфармацыяй, заявiўшы, што плануе змяшчаць заказы на расiйскiх каналах". "Паважаючы сябе тэлеканал адрэагаваў бы на гэта: вы што, збiраецеся мяне купляць, каб я цкаваў брацкую Беларусь? Нiхто з расiйскага боку на гэта нiяк не адрэагаваў. Як нам рэагаваць на гэта?" - пытаецца У. Русакевiч.

"Беларускiя тэлеканалы найбольш рэйтынгавыя ў параўнаннi з расiйскiмi". "Каля 70 працэнтаў нашага насельнiцтва атрымлiваюць iнфармацыю аб грамадска-палiтычным, эканамiчным, культурным жыццi краiны ад беларускага тэлебачання", - удакладнiў мiнiстр.

Разам з тым ён адзначыў, што "з расiйскiмi тэлеканаламi ў нас складваюцца цывiлiзаваныя адносiны праз заключэнне адпаведных пагадненняў - як расiйскi бок зацiкаўлены ў прысутнасцi ў Беларусi, так i мы зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве з iмi, бо яно стымулюе развiццё нашага тэлебачання".

У. Русакевiч паведамiў, што на беларускiх тэлеканалах, якiя вяшчаюць на той жа частаце, што i некаторыя расiйскiя, будзе павялiчана вытворчасць уласных тэлеперадач. "Вось з`явiўся праект "Навейшая гiсторыя Беларусi", якi забраў частку часу ў Першага канала. Гэта работа будзе працягвацца, але ёмiстасць беларускага эфiру настолькi шырокая, што мы не будзем перашкаджаць адзiн аднаму".

Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: