|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Заява Амбасады ЗША наконт рэпрэсіўных мер супраць грамадзянскай супольнасці 11:24, 07/12/2004 Вось некаторыя з гэтых дзеянняў: · Выхад шэрагу газет быў прыпынены; газеты альбо іх супрацоўнікі аштрафаваныя. Сярод такіх выданняў – “Біржа інфармацыі”, “Барысаўскія навіны”, “Местная газета”, “Неделя” і “Рэгіянальныя ведамасці”. Іншыя газеты атрымалі папярэджанні. · Шматлікія людзі былі арыштаваныя і аштрафаваныя проста за распаўсюджванне інфармацыі. Такія выпадкі мелі месца ў Свіслачы, Горках, Жлобіне, Мінску, Гомелі, Барысаве, Магілёве, Гродне, Баранавічах і Бабруйску. · Іншыя былі арыштаваныя ці аштрафаваныя за мірныя дэманстрацыі, права на якія гарантавана артыкулам 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Больш за 60 чалавек былі арыштаваныя за ўдзел у мірных сходах у Мінску ў кастрычніку, некаторыя з іх – амаль праз месяц пасля гэтага. · Рэдактар “Местной газеты” Андрэй Шантаровіч быў аштрафаваны на 1200000 рублёў за правядзенне галадоўкі, якую суд вызначыў як “несанкцыянаваную дэманстрацыю”. · Гары Паганяйлу, намесніку старшыні Беларускага хельсінкскага камітэта, пагражае да пяці гадоў турэмнага зняволення за тое, што ў інтэрв’ю швецкаму тэлеканалу TV 4 ён паўтарыў сцвярджэнні, зробленыя Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы, аб тым, што шэраг высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў мелі дачыненне да палітычных знікненняў. На жаль, гэта ўсяго некалькі прыкладаў парушэння правоў чалавека, якія мелі месца ў Беларусі ў апошнія два месяцы. Па кантрасту з жорсткімі санкцыямі, прымененымі супраць незалежнай грамадзянскай супольнасці за спробу мірнага выкарыстання сваіх асноўных правоў, урад Беларусі не зрабіў аніякіх спробаў прыцягнуць да адказнасці тых асоб, па ўсёй верагоднасці афіцэраў міліцыі, якія жорстка збілі старшыню АГП Анатоля Лябедзьку і журналістаў Віктара Кузьміна і Канстанціна Марозава 19 кастрычніка, а таксама журналіста Паўла Шарамета 18 кастрычніка. З-за гэтых дзеянняў Беларусь мае адзін з самых нізкіх рэйтынгаў у свеце па ўзроўні свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Гэтыя дзеянні відавочна парушаюць артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у якім сцвярджаецца, што кожны мае права “мець уласныя погляды без умяшальніцтва і шукаць, атрымліваць і перадаваць інфармацыю і ідэі праз сродкі масавай інфармацыі”. Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць урад Беларусі прытрымлівацца гэтых міжнародна прызнаных асноўных правоў чалавека і сваіх абавязацельстваў па выкананні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|