Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



13 снежня Эўразьвяз прыме канчатковы спіс «неўязных» беларускіх чыноўнікаў
17:53, 08/12/2004

У панядзелак, 13 сьнежня, рада ў справах агульных пытаньняў і вонкавых дачыненьняў Эўразьвязу прыме канчатковае рашэньне пра сьпіс тых чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу, паведаміла “Радыё Свабода”.

У офісе высокага прадстаўніка Эўразьвязу падкрэсьліваюць, што пакуль ёсьць толькі прапановы наконт некаторых прозьвішчаў, якія хочуць унесьці ў чорны сьпіс. Афіцыйна вырашана толькі, што гэта будуць “службовыя асобы, якія наўпрост адказныя за фальшаваныя выбары й рэфэрэндум, і для тых, хто адказны за грубыя парушэньні правоў чалавека падчас рэпрэсіяў супраць мірных дэманстрантаў”.

Агенцтва Reuters паведаміла ў гэтым кантэксьце пра старшыню Цэнтарвыбаркаму Лідзію Ярмошыну й камандзіра менскага АМОНу Юрыя Падабеда. Раней газэта Іnternational Нerald Тribune паведаміла, што санкцыі чакаюць ня толькі кіраўніцу Цэнтарвыбаркаму, але й старшыню КГБ, намесьніка міністра ўнутраных справаў і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Аднак пасада старшыні КГБ застаецца вакантная, а кіраўніком адміністрацыі стаў Віктар Шэйман, які быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу раней – разам зь міністрамі спорту ды ўнутраных справаў Юрыем Сіваковым і Ўладзімерам Навумавым, а таксама начальнікам спэцбрыгады ўнутраных войскаў Дзьмітрыем Паўлічэнкам.

Візавая забарона супраць гэтых чатырох чалавек была ўведзеная пасьля дакладу Хрыстаса Пургурыдэса ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы – у дакумэнце гаварылася пра іх мажлівую датычнасьць да зьнікненьняў палітычных апанэнтаў рэжыму.

Раней візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі й дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў уводзіліся Эўразьвязам пасьля выдварэньня эўрапейскіх амбасадараў зь іх рэзыдэнцыяў у Драздах у 1998 годзе. Таксама візавыя забароны дзейнічалі пазьней, падчас канфлікту вакол Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску, супрацоўнікам якой не падаўжалі беларускія візы.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: