Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Польшчы распачатыя крымінальныя справы супраць былых супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія зьдзекаваліся з апазыцыянэраў
11:16, 10/12/2004

У Польшчы распачатыя чарговыя крымінальныя справы супраць былых супрацоўнікаў спэцслужбаў ПНР, якія зьдзекаваліся з апазыцыянэраў, актывістаў забароненых арганізацыяў і звычайных палякаў за тое, што яны, напрыклад, слухалі “Радыё свабодная Эўропа”. Пра тое, хто і як карае ў Польшчы злачынцаў камуністычнага рэжыму расказвае карэспандэнт “Радыё Свабода”.

Гданьск. Тут сёньня распачаўся судовы працэс у справе 79-ці гадовага Януша Б. – былога супрацоўніка службы бясьпекі, які ў 1949 годзе ў горадзе Лэмборк зьбіваў і катаваў псыхічна двух падлеткаў– сябраў арганізацыі Польскія скаўты ў падпольлі. Падсуднаму пагражае да 10 гадоў турмы.

Торунь. Такі ж тэрмін турэмнага зьняволеньня пагражае і двум былым супрацоўнікам службы бясьпекі, якія ў 1986 годзе зьдзекаваліся з 19-ці гадовага ліцэіста, у якога ў хаце былі знойдзеныя апазыцыйныя ўлёткі і газэты.

Катовіцэ. Былы намесьнік вайсковага пракурора адкажа перад судом за перашкоды сьледзтву ў справе расстрэлу страйкуючых шахцёраў з капальні “Вуек” у 1981 годзе.

Гэтыя і сотні іншых справаў трапілі ў суд дзякуючы супрацоўнікам Інстытуту нацыянальнай памяці – дзяржаўнай арганізацыі, створанай 6 гадоў таму дзеля пакараньня спраўцаў злачынстваў супраць польскага народу.

Інстытут актыўна займаецца навуковымі дасьледаваньнямі гісторыі таталітарызму, але ў яго склад уваходзіць і сьледчы аддзел, дзе працуюць пракуроры, якія зьбіраюць дакумэнты а потым накіроўваюць іх у суды.

Летась Інстытут нацыянальнай памяці вёў амаль 1200 сьледзтваў, зь якіх каля 900 тычыліся камуністычных злачынстваў.

Гаворыць кіраўнік Інстытуту, прафэсар Леон Керэс:

“Да нас зьвяртаюцца людзі і просяць знайсьці месца, дзе пахаваныя іхныя сваякі, якіх закатавалі камуністычныя спэцслужбы і высьветліць як гэта было зроблена. Ці, напрыклад, нядаўна мы займаліся справай звычайнай настаўніцы, якую пасадзілі за тое, што яна ўпотай слухала “Радыё свабодная Эўропа”, а потым пазбавілі права навучыць дзяцей. Гэтая жанчына ўжо памерла, але так і не даведалася, што такога страшнага яна зрабіла, чаму яе пазбавілі права на справядлівы працэс, не дазволілі займацца любімай справай. Хіба яе памяць не заслугоўвае, каб распачаць у гэтай справе сьледзтва і высьветліць, хто гэта ўсё зрабіў, усе акалічнасьці справы”.

Паводле словаў Леона Керэса, інстытут займаецца таксама справамі, у якіх ужо немагчыма пакараць вінаватых, але ў такіх выпадках галоўнае – паказаць што злачынствы не застаюцца без пакараньня, нават калі яны былі зробленыя паўстагодзьдзі таму.

“Мы вядзем сьледзтвы ня толькі, калі дакладна вядома, што вось абвінавачаны жыве і яго можна судзіць, але таксама гэтак званыя сьледзтвы гістарычныя. Мы ведаем, што спраўцы тых злачынстваў ужо памерлі, але людзі мусяць ведаць, хто вінаваты і як гэта адбывалася”.

На наступным тыдні сьледчыя Інстытуту нацыянальнай памяці пачынаюць апытаньне першых сьведкаў у справе Катынскай трагедыі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: