Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каму зь беларускіх чыноўнікаў варта было б забараніць уезд у краіны Эўразьвязу?
16:23, 13/12/2004

Рада ў справах агульных пытаньняў і зьнешніх дачыненьняў Эўразьвязу разглядае 13 сьнежня прапановы наконт забароны ўезду на тэрыторыю зьвязу шэрагу беларускіх чыноўнікаў, датычных да фальшаваньня вынікаў выбараў і рэфэрэндуму, а таксама перасьледу палітычных апанэнтаў улады. Карэспандэнт «Радыё Свабода» пацікавіўся ў апазыцыйных беларускіх палітыкаў іхным меркаваньнем наконт таго, каго варта было б уключыць у гэты сьпіс.

“Лічу, што датычнымі да фальсыфікацыі гэтых дакумэнтаў на выбарах ёсьць старшыні ўчастковых і акруговых камісіяў. А больш за ўсё намесьнікі кіраўнікоў адміністрацыяў раёнаў, гарадоў і рай-, гар- і аблвыканкамаў па выхаваўчай працы. Усё ад іх залежала. Ну, зразумела, і Цэнтральная выбарчая камісія, і ўсе яе сябры”, -- лічыць намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Мечыслав Грыб.

Старшыня Беларускай асацыяцыі рэсурсавых цэнтраў з Горадні Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што гэты “чорны сьпіс” павінен быць даволі шырокі:

“Я думаю, перш за ўсё трэба падвесьці гэтым сьпісам вынік выбараў. Тая фальсыфікацыя, што была павінна быць нейкім чынам ацэненая эўрапейскімі структурамі, хаця сьпіс, безумоўна, атрымаецца даволі доўгі. Я думаю, у ім павінны быць старшыні камісіяў, калі не ўчастковых, то хаця б акруговых, і ўся Цэнтральная выбарчая камісія. Я меў нямала дачыненьняў і кантактаў зь людзьмі, якія працуюць у камісіях. Яны вельмі баяцца гэтага. І самая лепшая навука на будучыню можа быць менавіта такім чынам”.

А старшыня Фонду ў спрыяньні лякальнаму разьвіцьцю з Гомелю Віктар Карняенка лічыць, што эўразьвязаўскі сьпіс, наадварот, не павінен быць вельмі шырокі:

“Мне здаецца, што ад гэтай акцыі павінен быць максымальна магчымы выхаваўчы эфэкт. А ён магчымы толькі тады, калі гэты сьпіс будзе звужаны да разумных межаў. Абавязкова трэба далучыць да гэтага сьпісу тых людзей, хто непасрэдна ўдзельнічаў у кампаніях фальсыфікацыяў— і гэта ня толькі ЦВК. Гэта абавязкова кіраўнік Міністэрства па падатках і зборах, гэта старшыня Вярхоўнага суду і ўсе ягоныя намесьнікі, якія таксама прымалі там рашэньні. Абавязкова кіраўнікі сілавых структураў”.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: