Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адкуль у «бяссрэбраніка» Лукашэнкі грошы на мэрсэдэсы, трактары і іншыя падарункі?
13:11, 14/12/2004, Казімір Яноўскі, «Радыё Свабода»

У сельгаскаапэратыве “Івольск” Буда-Кашалёўскага раёну невядомыя злодзеі скралі падарунак прэзыдэнта – новы трактар МТЗ з адмысловым надпісам на капоце: “Жанчынам зямлі беларускай”. Мясцовай жанчыне-мэханізатару, для каго і прызначаны быў прэзыдэнцкі падарунак, не давялося нават як сьлед пасядзець за рулём. Як так сталася, што прэзыдэнцкі падарунак скралі? Тым больш у Беларусі, дзе высілкамі таго ж кіраўніка дзяржавы вядзецца бескампрамісная барацьба са злодзеямі, карупцыянэрамі, хабарнікамі?

Дасьледаваньнем крадзяжу займаюцца лепшыя міліцэйскія сышчыкі з Буда-Кашалёва. Ім удалося ўстанавіць, што ўвечары падчас крадзяжу тэхнікі вартаўнік спаў нападпітку. Верагодней за ўсё, што падарунак на калёсах вывезены пад замову ў суседнюю Расею. Такая вэрсія, ва ўсякім разе, разглядаецца як найбольш пэрспэктыўная.

Што да самога факту крадзяжу, то цяпер у рэгіёне цяжка не патрапіць на падарунак кіраўніка дзяржавы. У 2000 годзе прэзыдэнт падарыў чарнобыльскім раёнам Гомельшчыны 319 трактароў. У наступныя гады колькасьць такіх падарункаў падвысілася яшчэ на паўтары сотні. Гэта калі не лічыць дзесяткаў збожжаўборачных камбайнаў, якія прэзэнтаваў кіраўнік дзяржавы калгасьнікам падчас прыездаў у рэгіён.

Да падарункаў можна сьмела далучыць і 17 аўтобусаў, перададзеных Аляксандрам Лукашэнкам шэрагу сярэдніх школаў пасьля таго, як былі закрыты суседнія – пачатковыя й базавыя.

Мяркую, што ў рэестар падарункаў можна занесьці таксама і чорныя “мэрсэдэсы”, падараваныя прэзыдэнтам старшыням выканкамаў пасьля таго, як у 2001 годзе рэгіён нібыта 80 адсоткамі выбарцаў падтрымаў абраньне Лукашэнкі на чарговы прэзыдэнцкі тэрмін. Так што куды ні руш, усюды падарункі кіраўніка дзяржавы.

Адкуль бяруцца ў кіраўніка сродкі на шматлікія падарункі вяскоўцам, школьнікам? Нешта не чутно было, каб Аляксандр Лукашэнка быў у шэрагах усясьветных багацеяў, такіх, як Біл Гейтс... Кіраўнік дзяржавы пры кожным зручным выпадку заяўляе, што ніякага багацьця, ніякіх асабістых рахункаў ня мае. Тым часам толькі на “мэрсэдэсы” для вэртыкальных чыноўнікаў выдаткавана каля 3 мільёнаў даляраў, ня кажучы ўжо пра сотні трактароў.

Падчас вайны людзі, у тым ліку і гамельчукі, супольна зьбіралі сродкі на танкавыя калёны для фронту. Гэта было зразумела. Цяпер адзін чалавек, няхай сабе і кіраўнік дзяржавы, шле трактарныя калёны ў вёску. І шараговаму грамадзяніну вельмі няпроста зразумець, адкуль усё гэта бярэцца.

Меркаваньне жыхара Сьветлагорску на гэты конт:

“Гэта самы звычайны папулізм. Кіраўнік дзяржавы, ягоныя адміністрацыя і ўрад – яны самі нічога не вырабляюць. Усё, што робіцца, гэтыя трактары і аўтобусы, усё ствараецца працаю народу, людзей. Але кіраўнік паставіў сябе так, што нібыта ён усім усё дае. І хоча гэтую думку замацаваць. На самой справе ўсё гэта ня так, усё гэта за нашыя грошы”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: