Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне кiраўнiцтва справамi прэзiдэнта (ГГУ КСП) адтэрмiнавала да 22 снежня высяленне Саюза беларускiх пiсьменнiкаў з Дома лiтарараў, дзе творчы саюз займае лiтаральна два пакоя. Менавiта 22 снежня з працяглай замежнай камандзiроўкi вяртаецца старшыня СБП Алесь Пашкевiч, па вяртаннi якога вырашыцца далейшы лёс СБП.
Намеснiк старшынi СБП Барыс Пятровiч (Сачанка) кажа, што ГГУ КСП дало час Саюзу пiсьменнiкаў на роздум, аднак гэтая адтэрмiноўка «праблему нiчкiм чынам не вырашае: альбо трэба плацiць выстаўленыя 13 тысячаў еўра запазычанасцi за арэнду памяшкання, невядома на падставе якiх дакументаў выстаўленыя (грошай нам няма дзе ўзяць), альбо высяляцца.
У 1997 годзе ўказам прэзiдэнта Дом лiтаратара, пабудаваны на грошы “Беллiтфонда” i дзяржавы, перададзены на баланс ГГУ КСП. За Саюзам беларускiх пiсьменнiкаў засталася частка плошчаў. Напрыканцы 2002 года ГГУ КСП прапанавала лiтаратарам перадаць частку памяшканняў Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленню - арэнда гэтых памяшканняў мусiла iсцi на аплату за камунальных паслугаў Саюзу пiсьменнiкаў. СБП пагадзiўся на прапанаваны сцэнар, перадалi частку памяшканняў, аднак на пачатку 2003 года ГГУ КСП у аднабаковым парадку разарвала дамову i запатрабавала плацiць арэнду па 10 еўра за квадратны метр. Нягледзячы на тое, што Саюз пiсьменнiкаў адмовiўся заключаць адпаведнае пагадненне i плацiць арэнду, лiтаратарам налiчылi запазычанасць у памеры 13 тысяч еўра.
Як перадае “Пагоня”, цяпер перад Саюзам беларускiх пiсьменнiкаў пастаўлены ультыматум: альбо плацiць грошы, альбо вызваляць памяшканне. Паколькi грошай няма, выбару ў лiтаратараў няма. Минск, Белоруссия