Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Кудзіненка: «Беларускі кінэматограф знаходзіцца ў постсавецкай коме»
11:09, 20/12/2004

17 снежня афіцыйна адзначаецца 80-годзьдзе беларускага кіно, з чым прадстаўнікоў самага масавага віду мастацтва павіншаваў кіраўнік краіны. Аднак маладыя беларускія творцы лічаць, што нацыянальнага кінэматографу ў краіне як не было ўсе гэтыя гады, так няма і сёньня. Рэжысэр Андрэй Кудзіненка, фільм якога “Акупацыя. Містэрыі” забаронены да паказу ў Беларусі, мяркуе, што нацыянальнае кіно яшчэ мусіць нарадзіцца.

Андрэй Кудзіненка гаворыць, што за савецкім часам фільмы беларускіх рэжысэраў нічым не адрозьніваліся ад кінапрадукцыі іншых савецкіх рэспублік, нягледзячы на прысутнасьць у іх нацыянальнае тэматыкі. Упершыню, на ягоную думку, нейкі нацыянальны твар на беларускіх экранах пачаў зьяўляцца ў 1960-я гады ў фільмах рэжысэраў Турава, Рубінчыка, Рыбарава, некаторых іншых. Аднак гэтыя асобныя спробы так і ня сталі зьявай. Цяперашні стан у беларускім кінамастацтве малады незалежны рэжысэр ахарактарызаваў «Радыё Свабода» так:

“Гэты кінэматограф ужо не жывы, але ён штучна падтрымліваецца, і трэба альбо не падтрымліваць гэтае кіно, альбо яно будзе й надалей у такім каматозным стане”.

Дакляраваная дзяржавай падтрымка айчынных кінатворцаў, лічыць спадар Кудзіненка, ня выратуе беларускага кіно: “Тое, што будзе рабіцца ў галіне дзяржаўнага кіно, — толькі праекты сумесна з расейскімі кінэматаграфістамі, якія ня маюць ніякіх адносін да нацыянальнага кінэматографу”.

Выйсьце з тупіковае сытуацыі Андрэй Кудзіненка зьвязвае зь недзяржаўным кіно, якое сёньня загнанае ў андэграўнд. Аднак умовы амаль падпольнага існаваньня новага беларускага кіно не спараджаюць у спадара Кудзіненкі спадзяваньняў на хуткія зьмены.

Малады рэжысэр, фільм якога “Акупацыя. Містэрыі” атрымаў шырокі міжнародны розгалас і ўзнагароды, нягледзячы на забароны на радзіме, абяцае праз год-два парадаваць сваіх прыхільнікаў новай нацыянальнай кінастужкай.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: