Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прыватных прадпрымальнікаў таксама абавязваюць падпісвацца на «Советскую Белоруссию» 13:47, 24/12/2004
Брэсцкі аблвыканкам абавязаў прадпрымальнікаў вобласці арганізавана падпісацца на "Советскую Белоруссию". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які даслаў кіраўніку Саюза прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама І. Зруба.
Спасылаючыся на даручэнне старшыні аблвыканкама, сп. Заруба просіць кіраўніка Саюза прадпрымальнікаў да 15-га снежня забяспечыць правядзенне паўгадавой падпіскі на газету "Советская Белоруссия" у колькасці 20 асобнікаў, "у тым ліку суб`ектамі малога прадпрымальніцтва". Пра выкананне гэтага даручэння прадпрымальнікі павінныя былі здаць справаздачу да 20-га снежня, паведамляе БАЖ.