Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анджэй Новак: «Хваля дэмакратызацыі здольная «заліць» Беларусь хутка і эфэктыўна» 13:35, 29/12/2004
29 сьнежня аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” зьмяшчае артыкул вядомага гісторыка, прафэсара Ягелонскага ўнівэрсытэту Анджэя Новака, які разважае над тым, ці можа распаўсюдзіцца “аранжавая рэвалюцыя” на іншыя краіны рэгіёну, у тым ліку і на Беларусь.
У артыкуле “Гісторыя ня хоча сканчацца” Анджэй Новак ставіць пытаньне, ці ёсьць нейкія прычыны, якія затрымалі б “аранжавую рэвалюцыю” на межах Украіны?
Вось ягоны адказ: “Калі адзінства чалавечай натуры, якая прагне праўды, дабрабыту і свабоды – гэта факт; калі праўда тое, што гэтыя тры вялікія жаданьні найлепш заспакойвае заходняя мадэль цывілізацыі, дык вызваленьне мусіць пайсьці далей.
І такія галасы выразна было чуваць на кіеўскім Пляцы Незалежнасьці: “Сёньня Украіна, заўтра Беларусь”. Канешне, Беларусь зь яе апэрэткавым царом-калгасьнікам на чале – гэта, у адрозьненьні ад Расеі, абшар, які, як падаецца, “хваля дэмакратызацыі” здольная заліць хутка і эфэктыўна”, – напісаў прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту Анджэй Новак. Минск, Белоруссия