Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міхаіл Марыніч у Каляды працаваў над скаргай у Менскі абласны суд
11:02, 10/01/2005

Асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч не пагадзіўся з вынесеным яму прысудам і рыхтуе касацыйную скаргу ў Менскі абласны суд. Напярэдадні праваслаўных Калядаў зь Міхаілам Марынічам у сьледчым ізалятары КГБ сустрэліся ягоны сын Ігар Марыніч і адвакат Вера Страмкоўская. Паводле Веры Страмкоўскай, Міхаіл Марыніч працуе над скаргай. “Былы міністар разьлічвае дарабіць скаргу ўжо да панядзелка 10 студзеня, каб адразу накіраваць яе ў Менскі абласны суд”, — паведаміла «Радыё Свабода» Вера Страмкоўская.

Вось што яна распавяла пра настрой Міхаіла Марыніча ў гэтыя дні:

“Ён трымаецца мужна, вельмі ўпэўнены, што будзе скасаваны гэты прысуд і настане момант, калі ён будзе вольны”.

30 сьнежня Міхаіл Марыніч быў прызнаны Менскім раённым судом вінаватым у крадзяжы маёмасьці і асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня. Вінаватым сябе ён не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі, у прыватнасьці, спробай перашкодзіць яму ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Вера Страмкоўская таксама паведаміла, што празь яе Міхаіл Марыніч падзякаваў усім, хто даслаў лісты падтрымкі й віншаваньні з Калядамі. У тым ліку Марыніч назваў кіраўніка дыпмісіі Чэхіі ў Беларусі Ўладзімера Румла, прадстаўніцу Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Уту Цапф і лідэра беларускай Партыі камуністаў Сяргея Калякіна.

Паводле зьвестак Веры Страмкоўскай, напярэдадні праваслаўных Калядаў Міхаіла Марыніча перавялі ў іншую камэру. Гэтая камэра нічым не адрозьніваецца ад папярэдняй, у ёй таксама чатыры вязьні, але зь іх паліць толькі адзін. Раней на працэсе Міхаіл Марыніч скардзіўся на тое, што яму не хапае сьвежага паветра, бо тры ягоныя сукамэрнікі палілі. Таксама Міхаіл Марыніч у судзе заявіў, што ўмовы ягонага утрыманьня ёсьць формай дасудовага ціску на яго.
Минск, Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: