Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шоў ці спартовае спаборніцтва?
11:10, 10/01/2005

У Менску працягваецца Калядны хакейны турнір на прызы прэзыдэнта Беларусі. Напярэдадні аматарская прэзыдэнцкая каманда разграміла швэдзкіх вэтэранаў хакею зь лікам 16:4: дзьве шайбы супернікам закінуў сам Лукашэнка. Адмыслоўцы перакананыя, што Лукашэнка зробіць усё дзеля таго, каб атрымаць галоўны прыз спаборніцтваў, заснаваны ад ягонага ж імя. Між тым, стала вядома, што на хакейныя паядынкі фармуюцца адмысловыя групы заўзятараў са студэнтаў і сяброў БРСМ.

Напярэдадні Беларускае тэлебачаньне падавала хакейны турнір галоўнай падзеяй дня. Сапраўды, цырымонія адкрыцьця спаборніцтваў нагадвала значныя спаборніцтвы ўзроўню чэмпіянату сьвету ці Эўропы: складаныя лазэрныя эфэкты, поўныя трыбуны заўзятараў, шматлікія спартовыя і эстрадныя зоркі. Камэнтатар Беларускага тэлебачаньня Аляксандар Пуціла, які рыхтуе справаздачы пра хаду Каляднага хакейнага турніру, перакананы: гэта перадусім шоў.

“Гэта, безумоўна, шоў. Бо ўсе такія падзеі з удзелам Лукашэнкі мала цягнуць на спартовыя спаборніцтвы, дзе вельмі важны вынік. Хоць наш прэзыдэнт амбітны, і ён заўсёды жадае толькі перамагаць. І ў гэтым сэнсе было шкада швэдзкіх хакеістаў, якія значна больш сталыя за гульцоў каманды Лукашэнкі. Але зразумела, што мэтай гэтага турніру — перадусім перамога каманды прэзыдэнта. І мяркую, так яно і будзе”, -- паведаміў каментатар «Радыё Свабода».

Адмыслоўцы ж лічаць турнір другарадным. Праходзіць ён паводле “вэтэранскай схемы” — тры таймы па 15 хвілінаў, замест выдаленьняў — буліты, забарона на сілавую барацьбу. Менавіта таму, як кажуць, Аляксандар Лукашэнка і пачуваецца сярод прафэсіяналаў як роўны. Праўда, вядомы колісь гулец расейскай каманды Сяргей Макараў прызнаецца, што ня бачыў яшчэ ў справе галоўнага бамбардзіра беларускай зборнай.

“Я краем вуха чуў, што ваш прэзыдэнт хацеў бы зрабіць турнір штогадовым. А гэта толькі пробны турнір, яго вынікі будуць ацэньвацца ўжо пасьля спаборніцтваў. Цяпер ён ідзе цалкам як пробны”.

Усе матчы хакейнага турніру на прызы Лукашэнкі праходзяць пры поўным аншлягу. Як расказаў адзін з “арганізаваных” заўзятараў, кіраўнікі шэрагу навучальных установаў атрымалі адпаведную рэкамэндацыю не прапусьціць мерапрыемства. Але бальшыню заўзятараў складаюць сябры БРСМ.


Прадстаўнікі іншых зімовых відаў спорту канстатуюць усё большы перакос на карысьць хакею. Затое астатнія дысцыпліны на гэтым тле проста зьнікаюць, перакананы вядомы беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі.

“Нават і ня ведаю — хакей гэта ці штосьці іншае… Шчыра кажучы, мяне гэта ня вельмі і цікавіць, бо вельмі даўно не кантактаваў ні з кім з нашых вялікіх кіраўнікоў. Цяжка зь імі знаходзіць агульную мову: гаварыць і траціць час на бессэнсоўныя размовы ня бачу неабходнасьці. Цяжка нават уявіць, якія пляны і думкі ў іхных галовах, але ведаю адно: гаварыць пра канькабежны спорт (а вы ж бачыце, якая зіма ў нас) зусім не выпадае. Калі ёсьць грошы ў біятлёне па 50 чалавек кудысьці вазіць — гэта адно. А ў нас, апроч Кацюгі, нікому грошай не даюць. Таму ад пэўнага моманту я адыходжу ад спартовых тэмаў”.

Тым часам стала вядома, што гулец каманды прэзыдэнта Міхаіл Захараў зьняты з пасады галоўнага трэнэра моладзевай зборнай паводле вынікаў чэмпіянату сьвету ў ЗША. Беларусы там упэўнена занялі апошняе месца.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: