Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барацьба за свабоду Міхаіла Мырыніча працягваецца 14:40, 10/01/2005
Акцыі ў падтрымку асуджанага лідэра беларускай апазіцыі Міхаіла Марыніча прайшлі ў мінулыя выходныя ў Менску, Барысаве і Магілёве. Сотні ўлётак з лозунгам “Свабоду Марынічу!” былі скінутыя з дахаў будынкаў у найбольш ажыўленых месцах Менску - на праспекце Машэрава, вуліцы Няміга і вуліцы Кірава, каля чыгуначнага вакзалу.
На вуліцах Барысава з’явіліся сотні ўлётак з патрабаваннем вызвалиць Марыніча, а таксама партрэты асуджанага палітыка. На сценах і плотах Магілёва з’явіліся графіці “Свабоду Марынічу!”
Падчас распаўсюджвання ўлетак у Менску быў затрыманы адзін актывіст руху “Зубр” - Павел Бялецкі. Юнак быў дастаўлены ў апорны пункт міліцыі, дзе на яго склалі пратакол па артыкуле 143 КаАП ("Антысанітарыя"). Праз дзве гадзіны Бялецкі быў адпушчаны. Минск, Белоруссия mmmmm