Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Беларусь можа быць наступнай пасьля Ўкраіны»
10:37, 11/01/2005

Словы Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне аб тым, што ў Беларусі ліміт рэвалюцыяў нібыта вычарпаны, і што “ў Беларусі ня будзе ні аранжавай, ні ружовай, ні бананавай рэвалюцыяў”, заўважылі большасьць украінскіх СМІ. Для «Радыё Свабода» заявы А.Лукашэнкі пракамэнтаваў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту міжнародных адносінаў Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны, шэф-рэдактар навуковага часопісу “Палітычная думка” Ўладзімер Палохала.

Вядучы ўкраінскі палітоляг Уладзімер Палохала ў сувязі з апошнімі заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ніякіх рэвалюцыяў у Беларусі ня будзе, нагадаў падобныя выказваньні Леаніда Кучмы яшчэ за месяц-два да аранжавай рэвалюцыі:

“Сапраўды, Кучма заўсёды гаварыў, што Ўкраіна — ня Грузія, і што тут немагчымы грузінскі варыянт. Ва Ўкраіне і не было грузінскага варыянту, а быў украінскі. Ва Ўкраіне была аранжавая рэвалюцыя. І вельмі шмат агульных адзнак, якія датычаць грамадзянскай супольнасьці ва Ўкраіне, маюць пэўныя інтэрфэрэнцыі, ўплыў і розгалас і ў Беларусі, і ў Расеі”.

Уладзімер Палохала перакананы, што ўкраінскія падзеі ўжо паўплывалі на Беларусь і іншыя краіны СНД:

“І той факт, што сам Лукашэнка гаворыць пра гэтыя рэчы, сьведчыць, што ёсьць шмат лідэраў постсавецкіх краінаў, якія пабойваюцца ўкраінскага сцэнару і ўкраінскага шляху да палітычнай альтэрнатывы. І ў Беларусі, і ў Расеі пра гэта размаўляюць і ў палітычным, і ў навуковым асяродзьдзі”.

Уладзімер Палохала ўпэўнены, што наўпростае паўтарэньне ўкраінскага варыянту ў Беларусі маларэальнае, але там можа быць уласны беларускі сцэнар: аўтарытарны рэжым не задавальняе многіх беларусаў, якія не ўспрымаюць Лукашэнку як свайго лідэра:

“Спадар Лукашэнка мае пэўныя фобіі паўтарэньня таго, што было ва Ўкраіне, бо ў Беларусі ёсьць нямала людзей, якія не ўспрымаюць Лукашэнку менавіта з пункту гледжаньня дэмакратычнага трэнду. І таму Лукашэнка цяпер ня можа сябе камфортна адчуваць”.

Уладзімер Палохала тлумачыць страх А.Лукашэнкі тым, што ягоным патэнцыйным праціўнікам зьяўляецца ўсё беларускае грамадзтва, якое, як і ўкраінскае, застаецца дастаткова непрадказальным і можа стаць самастойным палітычным акторам. Апазыцыйнасьць грамадзтва пакуль прыхаваная і невыразная, але гарантыяў, што так будзе заўсёды, няма. На думку спадара Палохалы, А.Лукашэнка ўлічвае падобную небясьпеку, але гэта можа і не дапамагчы:

“Мне падаецца, што Беларусь можа быць другою, наступнай дзяржавай пасьля Ўкраіны, дзе з часам (я не кажу, што сёлета ці праз год) можа назапасіцца тая крытычная маса пратэстнага патэнцыялу, якая будзе неспадзяванай для самога Лукашэнкі”.

Такім чынам, вядомы ўкраінскі палітоляг Уладзімер Палохала перакананы, што фобіі Аляксандра Лукашэнкі цалкам адэкватныя сытуацыі, яны маюць рацыянальныя падставы ў беларускім грамадзтве.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: