Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму Беларусь шукае стасункаў з «праблемнымі» краінамі?
14:06, 11/01/2005

11 студзеня ў Менску працягвае працу сумесная беларуска-суданская камісія ў справе супрацоўніцтва гэтых краінаў. Першае паседжаньне камісіі адбылося ў панядзелак, а наперадзе, акрамя сёньняшняга, яшчэ два дні сумеснай працы. Вядома, што Судан – адна з самых неспакойных краінаў ў сьвеце. Толькі ў мінулую суботу паўночная і паўднёвая часткі Судана нарэшце падпісалі пагадненьне аб замірэньні. Але нават яно не тычыцца правінцыі Дафур, дзе па-ранейшаму гінуць мільёны людзей. Што можа зьвязваць Беларусь з такой “праблемнай” краінай?

Перадусім, хачу зьвярнуць увагу на высокі ўзровень удзельнікаў менскіх паседжаньняў. Беларускую дэлегацыю, напрыклад, узначальвае першы намесьнік прэм’ера Ўладзімер Сямашка, а суданскую – дарадца прэзыдэнта гэтай краіны доктар Гутбі аль-Махдзі Ахмэд. Разам зь ім у Беларусь прыехала шмат міністраў: прамысловасьці, энэргетыкі, зьнешняга гандлю...

Усё гэта сьведчыць пра тое, якую вялікую ўвагу надаюць узгаданым перамовам. І вось гэта на тле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі аб гандлёвым абароце дзьвюх краін выглядае вельмі дзіўным. Пры агульным абароце Беларусі ў 26,5 мільярда даляраў (за 11 месяцаў 2004 году) гандаль з Суданам пацягнуў на няпоўныя 6 мільёнаў. Да таго ж, ён на 99% складаецца зь беларускага экспарту, паколькі з Судану імпартуецца зусім маленькая колькасьць сельскагаспадарчых прадуктаў.

Таму ў Менску некаторыя аглядальнікі кажуць пра тое, што за звычайнымі гандлёвымі перамовамі могуць стаяць і іншыя праблемы. Гаворка ідзе пра палітычныя і вайсковыя стасункі. Узгадваюць, напрыклад, што прэзыдэнт Судану Умар аль-Башыр летась наведваў Менск з афіцыйным візытам. Прыяжджаў сюды і міністар унутраных спраў Абдэль Рахім Магамэд Гусэйн. І вось што сказаў “Радыё Свабода” з гэтай нагоды былы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі, міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 Андрэй Саньнікаў:

“Відавочна, што гэтае паседжаньне адбываецца невыпадкова. Менавіта з такімі рэжымамі, з такімі небясьпечнымі краінамі й мацуе сувязі афіцыйны Менск. Мы ведаем з даволі дасьведчаных крыніц інфармацыі, перадусім заходніх, пра тое, што падчас гэтых перамоваў абмяркоўваюцца пытаньні гандлю зброяй, гандлю забароненымі тэхналёгіямі і гэтак далей. Я не выключаю, што і ў гэтым выпадку будуць абмяркоўвацца такія далікатныя, скажам так, пытаньні.

Чаму Беларусь кантактуе з такімі краінамі? Відавочна, што дэмакратычныя краіны робяць усё, каб паставіць перашкоды на шляху распаўсюджваньня недэмакратычных рэжымаў. А недэмакратычныя, дыктатарскія рэжымы гуртуюцца разам. Іх становіцца ўсё менш, і таму яны імкнуцца мацаваць сувязі паміж сабою”.

Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: