Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмакратычным сілам Беларусі прапануюць новую стратэгію дзеяньняў
11:30, 12/01/2005, Уладзімэр Глод, «Радыё Свабода»

З адпаведным заклікам да прыхільнікаў дэмакратыі зьвярнулася Рада грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь”, паседжаньне якой завяршылася увечары 11 студзеня ў Менску. У ім прынялі удзел прадстаўнікі грамадзянскіх ініцыятываў "Мы памятаем", "Свабоду палітзьняволеным!", "Хартыя`97", "Волат", "Вэтэраны за дэмакратыю". Удзельнікі рады упэўненыя, што "дзейная улада не дазволіць правесьці ў Беларусі дэмакратычныя, справядлівыя й празрыстыя выбары". Таму, гаворыцца ў заяве, прынятай па выніках паседжаньня, “Беларусь падышла да такога моманту, калі дэмакратычным сілам неабходна выпрацаваць новую дзейсную стратэгію, якая дазволіць кардынальна зьмяніць сытуацыю ў краіне".

Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя`97" Зьміцер Банадарэнка тлумачыць, што надышоў час правесьці разьмежаваньне паміж палітычнымі партыямі й грамадзянскай супольнасьцю:

“Пасьля выбараў і рэфэрэндуму мы заклікалі зрабіць работу над памылкамі, прааналізаваць сытуацыю. І, безумоўна, мы самі гэта рабілі. Мы прыйшлі да высновы, што пэўныя пралікі беларускай апазыцыі ў тым, што нашыя апазыцыянэры сядзяць адразу на некалькіх крэслах. Адна і тая ж асоба – сябра партыі, узначальвае NGO (недзяржаўную арганізацыю), незалежны экспэрт... Гэта ёсьць памылкова. Трэба, каб кожны займаўся сваёй справай – тады будуць і лепшыя вынікі. Тады будзе й большая адказнасьць, у тым ліку, і асабістая за канкрэтны кавалак працы”.

Такім чынам, дэмакратычнай апазыцыі прапануюць правесьці рэструктурызацыю сваіх сілаў.

Як вынікае з заявы, палітычным партыям, што ўваходзяць у Эўрапейскую Кааліцыю і Народную Кааліцыю “5+”, неабходна выпрацаваць мэханізмы аб’яднаньня і вылучэньня палітычных лідэраў. А суб’екты грамадзянскай супольнасьці мусяць засяродзіць свае высілкі на распрацоўцы эфэктыўнай стратэгіі грамадзянскіх дзеяньняў, грамадзкім кантролі забесьпячэньня правоў ды свабодаў грамадзянаў, стварэньні дасканалай сыстэмы грамадзянскай салідарнасьці. Такім чынам можна будзе пазьбегнуць тых канфліктаў, якія узьнікалі падчас апошніх палітычных кампаніяў у Беларусі унутры дэмакратычнага лягеру.

Прадстаўнік моладзевай грамадзянскай ініцыятывы ”Волат” Зьміцер Бародка, які таксама падпісаў заяву, гаворыць, што, калі новая стратэгія будзе прынятая, стане лягчэй прыцягваць у грамадзянскі спэктар тых людзей, якія ня хочуць лічыць сябе, зьвязанымі з палітычнымі партыямі, але гатовыя працаваць у грамадзянскіх структурах:

“Мы разам з маімі калегамі прынялі такое рашэньне дзеля таго, каб пашыраць дэмакратычную супольнасьць, дэмакратычны рух іншымі мэтадамі, чым удзел у палітычнай барацьбе, палітычных кампаніях”.

Спадар Бародка лічыць, што такі падзел абавязкаў паміж суб’ектамі дэмакратычнай супольнасьці Беларусі мусіць даць свае вынікі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: