Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Было б дзіўна, калі б у Асьвенцыме прысутнічаў чалавек, які хваліў Гітлера» 10:52, 12/01/2005
У сьпісе афіцыйных дэлегацыяў, якія возьмуць удзел у сьяткаваньні 60-х угодкаў вызваленьня канцлягэру Асьвенцым дагэтуль няма беларускай. Між тым, адзін з высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў, які займаецца міжнароднымі дачыненьнямі і які пажадаў застацца ананімным, заявіў «Радыё Свабода», што “было б дзіўна, калі б у Асьвенцыме прысутнічаў чалавек, які хваліў Гітлера”.
Намесьнік дырэктара дэпартамэнту інфармацыі Міністэрства замежных справаў Польшчы Яраслаў Дрозд пацьвердзіў радыё, што ўдзел у сьвяткаваньні 60-х угодкаў вызваленьня Асьвенцыму можа ўзяць кожны. На пытаньне, ці былі б нейкія абмежаваньні, калі б у Асьвенцым захацеў прыехаць Аляксандар Лукашэнка, спадар Дрозд адказаў, што такія абмежаваньні яму не вядомыя.
Між тым адзін з высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў, які займаецца міжнароднымі дачыненьнямі і які пажадаў застацца ананімным, у прыватнай размове заявіў, што, на ягоную думку, увогуле было б дзіўна, каб у мерапрыемствах, прысьвечаных угодкам вызваленьня найбуйнейшага фашысцкага канцлягэру, “браў удзел чалавек, які хваліў Гітлера і захапляўся створаным ім “нямецкім парадкам””.
У мерапрыемствах, прысьвечаных 60-м угодкам вызваленьня Асьвенцыму, што адбудуцца 27 студзеня, возьмуць удзел прэзыдэнты альбо прэм’ер-міністры ўсіх суседніх з Польшчай дзяржаваў, а таксама шэрагу іншых краінаў– агулам каля 40 кіраўнікоў дзяржаваў, уключна з каранаванымі асобамі.
У Асьвенцыме былі забітыя каля 1,5 мільёнаў чалавек, 85% зь якіх – габрэі. Минск, Белоруссия