Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоль Лябедзька лічыць, што няма патрэбы нічога мяняць 13:42, 13/01/2005
12 студзеня ўпершыню сёлета прайшла сустрэча лідэраў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, якія ўваходзяць у Народную кааліцыю “Пяцёрка+”. Паводле інфармацыі яе ўдзельнікаў, першая дэкада 2005 году была для іх ня часам адпачынку, а сур’ёзнай працы. Ня выключана, што ўжо літаральна праз тыдзень мы можам даведацца імя чалавека, які стане адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на наступных прэзыдэнцкіх выбарах. Зьвестка пра такую магчымасьць прагучала ў адмысловым інтэрвію, якое пасьля заканчэньня сустрэчы даў “Радыё Свабода” лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
“Ня маю мажлівасьці раскрываць усе падрабязнасьці, скажу толькі, што сёньня зроблены вельмі значны і істотны крок да таго, каб на прэзыдэнцкіх выбарах мы ўсё ж мелі адзіную стратэгію, адзіны плян, адзінага кандыдата. Я думаю, што падрабязнасьці будуць агучаныя на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі дзесьці праз тыдзень. Нам патрэбна яшчэ правесьці кансультацыі зь іншымі суб’ектамі. А наагул мы сёньня вельмі канструктыўна дамовіліся адносна стратэгіі, пляну супольных дзеяньняў”.
Іншыя ўдзельнікі сёньняшняй сустрэчы адмовіліся паведаміць падрабязнасьці, паколькі існуе агульная дамоўленасьць не раскрываць картаў раней вызначанага часу. Карэспандэнт “Радыё Свабода” спытаў кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі аб рэакцыі ўдзельнікаў паседжаньня на прапанову Рады грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь” — выпрацаваць новую дзейсную стратэгію беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Лябедзька адказаў, што мяняць цяперашнюю тэндэнцыю кансалідацыі дэмакратычных сілаў не выглядае неабходным:
“Агульная тэндэнцыя нас задавальняе. Ужо ёсьць пэўныя напрацоўкі ў справе кансалідацыі дэмакратычных сілаў. І мяняць пазытыўную тэндынцыю цяпер? Ну, гэта было б неразумна. А па-другое, мы можам разглядаць любыя прапановы да стратэгіі. Пажадана, каб іх прапаноўвалі ўсё ж нейкія рэальныя сілы, а ня проста асобы”. Минск, Белоруссия