Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь застаецца ў «дваццатцы» краінаў-экспартэраў зброі
11:29, 13/01/2005, Валер Каліноўскі, «Радыё Свабода»

МЗС Беларусі апублікаваў “Нацыянальную справаздачу аб палітыцы экспартнага кантролю, экспарту ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі ў 2003–2004 гадах”. Адрозна ад папярэдняй справаздачы, у новай няма зьвестак пра краіны, у якія прадавалася беларуская вайсковая тэхніка. Няма таксама інфармацыі пра віды тэхнікі і аб’ёмы продажаў.

МЗС Беларусі дэкляруе празрыстасьць у сфэры экспарту беларускіх узбраеньняў і вайсковай тэхнікі. Дзеля гэтага беларускі урад з 2002 году добраахвотна рыхтуе адпаведную справаздачу. У ранейшай справаздачы можна было, напрыклад, прачытаць, што Беларусь прадавала ў 2001–2002 гадах свае ўзбраеньні ў Іран, Судан, Кот-д’Івуар, шэраг іншых краінаў, і былі табліцы спэцыфікацыі прададзеных узбраеньняў.

Новая справаздача — значна больш агульная, новай інфармацыі ў ёй вельмі мала, перакананы беларускі экспэрт у вайсковай галіне Аляксандар Алесін. Фактычна справаздача ўтрымлівае зьвесткі толькі пра нарматыўныя акты, якія дзейнічаюць у галіне ліцэнзаваньня і кантролю за экспартам зброі. Больш інфармацыі Беларусь прадставіла ў ААН у Рэгістар па звычайных узбраеньнях, дзе паводле вынікаў 2003 году ў ліку імпартэраў беларускай зброі названыя Судан і Кот-д’Івуар.

Між тым, яшчэ пяць гадоў таму Беларусь уваходзіла ў дзясятку найбуйнейшых гандляроў зброяй. Цяпер, пасьля таго, як запасы савецкіх часоў разышліся, Беларусь памяняла спэцыфіку свайго вайсковага экспарту і застаецца ў дваццатцы лідэраў, зазначае Аляксандар Алесін:

“Цяпер мы зьмянілі структуру вайсковага экспарту, усё болей ваенная электроніка, лазэрна-аптычная тэхніка, мікрасхемы для мадэрнізацыі сыстэмаў проціпаветранай абароны ды іншага. Калі браць па вазе, то гэта нельга параўнаць з танкамі, самалётамі, якія мы пастаўлялі раней, але вартасьць цяперашняга экспарту, мяркую, высокая, таму ў “дваццатку” мы можам уваходзіць”.

Акрамя таго, Аляксандар Алесін кажа, што трэба ўлічваць і экспарт беларускіх тавараў падвойнага прызначэньня, якія могуць выкарыстоўвацца для вайсковых мэтаў і якія звычайна не ўваходзяць у падобныя справаздачы. А эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што беларускі ўрад мусіў бы рабіць справаздачу ня толькі перад міжнароднымі арганізацыямі, але і перад сваім народам, каб паведаміць ня толькі каму і колькі беларускай зброі прададзена, але і якія грошы ад гэтага атрыманыя і на што яны выдаткаваныя.

Паводле зьвестак начальніка ўпраўленьня кампаніі “Белтэхэкспарт”, якая займаецца пастаўкамі зброі за мяжу, Вячаслава Шэйды, Беларусь паводле вынікаў 2003–2004 гадоў упэўнена трымалася ў “дваццатцы” краінаў-экспартэраў зброі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: