Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Карэспандэнта «Народнай волі» абвінавачваюць у непавазе да суду
10:49, 13/01/2005

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 12 студзеня пачалося слуханьне адміністратыўнай справы па абвінавачваньні ўласнага карэспандэнта "Народнай волі", сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Ірыны Макавецкай у непавазе да суду, паведамляе партал belngo.

Нагодай да судовага разьбіральніцтва стаў інцыдэнт, які адбыўся 2 сьнежня 2004 года ў судзе Чыгуначнага раёна, калі судзьдзя Тацьцяна Адрыбец не дазволіла журналістцы прысутнічаць на адкрытым судовым паседжаньні і для яе выдаленьня з залі выклікала міліцыю. "Пратакол, які быў складзены ў дачыненьні да мяне, утрымлівае шэраг ілжывых зьвестак. У ім наогул ня ўзгадваецца рэальны канфлікт, калі судзьдзя крычала мне ў твар, што сама будзе вырашаць, хто мае права прысутнічаць на адкрытым судовым паседжаньні. Там напісана, што я ўварвалася ў кабінэт і перашкаджала судзьдзе", — распавяла Ірына Макавецкая.

Паводле словаў журналісткі, сьведкамі здарэньня былі абвінавачваемая па той справе дачка вядомай гомельскай прадпрымальніцы, старшыні першаснай арганізацыі прыватных прадпрымальнікаў Гомеля Свабоднага прафсаюзу Беларускага Тацьцяны Марчанкі Юлія, яе адвакат і супрацоўнік яе прадпрыемства. Аднак у пратаколе адзіным сьведкам пазначаны прадстаўнік супраціўнага боку таго працэсу — начальнік юрыдычнага аддзелу падатковай інспэкцыі Чыгуначнага раёна Гомеля Андрэй Краўцоў.

Судзьдзя па адміністратыўных справах Цэнральнага суда Яраслаў Парэмскі адхіліў хадайніцтва спн.Макавецкай, датычнае дапросу судзьдзі Адрыбец, а таксама ён адмовіўся дапытаць галоўную сьведку Юлію Марчанку, таму што яна знаходзіцца на адпачынку і вернецца толькі праз тыдзень. "Закон не вызваляе судзьдзяў ад функцыяў сьведкі, тэрміны справы дазваляюць нам дачакацца вяртаньня Юліі Марчанкі. Таму ўжо зараз можна казаць пра перадузятае стаўленьне да мяне з боку судзьдзі Парэмскага", — лічыць Ірына Макавецкая.

Па меркаваньні журналісткі, яе лёс ужо вырашаны, і яна будзе пакараная, таму што ў адвартным выпадку ў дачыненьні да судзьдзі Адрыбец трэба узбуджаць крымінальную справу за стварэньне перашкодаў пры ажыцьцяўленьні законнай дзейнасьці журналіста.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: