Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску зьявіцца новы орган нагляду за маральнасьцю
12:26, 13/01/2005

Рашэньнем Менскага гарвыканкаму створаная гарадзкая экспэртная камісія ў справе нагляду за маральнасьцю. Сябры камісіі будуць аналізаваць друкаваную, аўдыё- і кінавідэапрадукцыю, канцэртныя праграмы на прадмет прыкметаў парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці. Як лічаць прадстаўнікі галіны культуры, новаўтварэньне ў лепшым выпадку будзе дубляваць функцыі Рэспубліканскай экспэртнай камісіі, а ў горшым – стане дадатковым сродкам кантролю за ўсімі сфэрамі жыцьцядзейнасьці. Якія канкрэтна функцыі ўскладзеныя на гарадзкую камісію?

Статыстыка “выратаваных душаў” беларускіх грамадзянаў яшчэ адсутнічае, паколькі рэальна камісія, у складзе якой цэлы шэраг гарвыканкамаўскіх чыноўнікаў і штатных ідэолягаў, пачне працаваць толькі ад наступнага месяца. Але, сыходзячы з “Палажэньня аб працы камісіі”, поле дзейнасьці ў новага органу нагляду надзвычай шырокае.

Гэтак, згодна з дакумэнтам, сябры камісіі атрымаюць спэцыяльныя пасьведчаньні, якія дадуць права ўдзелу ў паседжаньнях мастацкіх і навуковых радаў, у рэдакцыях СМІ, падчас усіх выставаў, канцэртаў, іншых відовішчных імпрэзаў. Фактычна, у дадзеным выпадку функцыі гарадзкой экспэртнай камісіі нават шырэйшыя, чым Рэспубліканскай. І якраз гэта насьцярожвае некаторых прадстаўнікоў культуры. «Радыё Свабода» прыводзіць меркаваньне кінадакумэнталіста Юрыя Хашчавацкага, які не аднойчы паспытаў пільную ўвагу розных экспэртаў:

“Усе гэтыя камісіі – гэта чыстая палітыка. Пад шыльдай абароны ад жорсткасьці, ад парнаграфіі праводзіцца палітычная цэнзура. Да таго ж, робяць гэта людзі мала кампэтэнтныя ў мастацтве, гэта цалкам для мяне відавочна, але якія адзначыліся палітычным служэньнем – у сэрвісе, у абслугоўваньні”.

Ці будзе за ўзор працы гарадзкой камісіі абраная больш сталая і дасьведчаная Рэспубліканская экспэртная камісія? Адзначу, што год яшчэ толкам і не пачаўся, а Рэспубліканская камісія ўжо наклала забарону на амэрыканскую стужку “Піла”. Такім чынам, гэта “першая ластаўка”. Летась і пазалетась былі забракаваныя, адпаведна, 12 і 49 стужкаў, што дае падставу прагназаваць: адной “Пілой” усё ня скончыцца. Усё болей пытаньняў да расейскага кінэматографу, які, на думку экспэртаў, робіцца больш крывавым і пазбаўленым сэнсавай нагрузкі.

Яшчэ адна прадстаўніца кінагаліны, рэжысэр Ірына Пісьменная, стужка якой, прысьвечаная Васілю Быкаву, летась таксама была забароненая, лічыць, што праца экспэртаў часта адштурхоўваецца ад палітычнай кан’юнктуры. І якраз стужка “Дарога дадому. Рэквіем” – лішні доказ гэтага.

У якасьці іншага прыкладу спадарыня Пісьменная кажа пра нашумелы фільм амэрыканскага рэжысэра Майкла Мура, у якім ставіцца пад сумнеў кампэтэнтнасьць кіраўніка ЗША Джорджа Буша. Але перасьледваць Мура пасьля гэтага ніхто не стаў.

А вось лідэр гурту “Нэйра-Дзюбель” Аляксандар Кулінковіч лічыць падобныя камісіі толькі зьнешнім антуражам. За падобнай шыльдай можна імітаваць актыўную дзейнасьць, раз-пораз, дзеля “птушачкі”, абвяшчаючы вынікі барацьбы з заганамі грамадзтва. Але той факт, што шэраг выканаўцаў, сярод якіх і “Нэйра-Дзюбель”, фактычна забароненыя ў радыё- і тэлеэфіры, яшчэ ня значыць, што музыкі займаліся прапагандай гвалту і парнаграфіі. На думку Кулінковіча, справа тут у іншым:

“Тут не вядзецца гаворка пра барацьбу за маральнасьць: гурты, якія захочуць, яны і надалей будуць прапагандаваць гвалт, сэкс і г.д.”
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: