Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гомельскага палітыка Віктара Карнеенка не выпускаюць за мяжу
11:22, 14/01/2005

Ужо больш як два месяцы палітык і грамадзкі актывіст з Гомеля Віктар Карнеенка дамагаецца ад пашпартна-візавай службы Чыгуначнага райаддзелу унутраных спраў афармленьня дазволу для часовага выезду за мяжу. І пакуль безвынікова.

“Калі у 2001 годзе трэба было атрымаць дазвол, у мяне таксама былі вялікія праблемы. ОВИР мне своечасова не даваў такі дазвол. Тлумачыў гэта тым, што некалі я працаваў на радыёзаводзе, хаця пасьля таго радыёзаводу я пабываў больш, чым у 20 краінах. Гэтым разам тлумачаць гэта тым, што да мяне ёсьць прэтэнзіі з боку падатковай інспэкцыі Савецкага раёну. Калі я туды зьвяртаюся, прэтэнзіяў няма, ніхто іх да мяне не выстаўляе. А штамп не даюць. Мне здаецца, што гэта проста нейкая палітычная замова, якая рэалізуецца ў адносінах маёй сьціплай пэрсоны”, -- паведаміў палітык “Радыё Свабода”.

Намесьнік начальніка падатковай інспэкцыі Савецкага раёну Аляксандр Патоцкі некалькі зьдзіўляецца пытаньню наконт прэтэнзіяў да Віктара Карнеенкі:

“Якое дачыненьне інспэкцыя Савецкага раёна мае да Карнеенкі – грамадзяніна Чыгуначнага раёну. Магчыма, ён заснавальнік нейкай фірмы. Гэта трэба разабрацца”.

Тое, у чым, так бы мовіць, трэба яшчэ разабрацца, выкладзена ў лісьце падатковай інспэкцыі ва ўправу грамадзянства і міграцыі абласной міліцыі. Інспэкцыя паведаміла, што зачыненае ўладамі ў 2003 годзе грамадзкае аб`яднаньне “Грамадзянскія ініцыятывы”, старшынём якога абіраўся Віктар Карнеенка, не сплаціла ў бюджэт штраф у памеры звыш 6,5 мільёнаў рублёў.

На падставе ліста падаткоўцаў управа грамадзянства і міграцыі і абмяжоўвае выезд грамадзкага актывіста.

Але паколькі, паводле закону, штраф грамадзкай арганізацыі ня можа служыць падставаю дзеля абмежаваньня выезду канкрэтнай асобы, Віктар Карнеенка зьвярнуўся з пазовам у суд, каб той абавязаў пашпартна-візавую службу аформіць дазвол на часовы выезд за мяжы краіны.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: