Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарадзенскія чыноўнікі ўпэўнены, што школьнікам палітыка не патрэбная
10:54, 14/01/2005

Падчас правядзеньня ў Горадні абласной алімпіяды школьнікаў па беларускай мове чыноўніца аддзелу адукацыі аблвыканкаму забараніла раздаць вучням газэты Таварыства беларускай мовы “Новы час” і “Наша слова”, матывуючы тым, што яны занадта палітызаваныя.

Старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Аляксандар Місьцюкевіч прынёс сьпісаныя з газэтных шапікаў асобнікі выданьняў з тым, каб распаўсюдзіць іх сярод вучняў у якасьці прызоў. Ён ведае, што ў многіх, асабліва вясковых школках, гэтых газэтаў наагул няма, паколькі на іх падпіску заўсёды не стае грошай. Галоўны спэцыяліст аддзелу адукацыі аблвыканкаму Тамара Прадзед, прагартаўшы іх, забараніла раздаваць школьнікам. У шмат якіх асобніках газэтаў былі надрукаваны матэрыялы, прысьвечаныя рэфэрэндуму і выбарам у Палату прадстаўнікоў.

На думку чыноўніцы, гэтыя газэты павінны займацца прапагандай беларускай мовы, а не палітыкай. І дзецям, паводле яе словаў, палітыка не патрэбная. Сваю пазыцыю Тамара Прадзед падмацавала і тым, што ейныя дзеяньні падтрымала супрацоўніца Дзяржкантролю, якая таксама прысутнічала на алімпіядзе. Яе прозьвішча Тамара Прадзед назваць адмовілася.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: