Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне Хельсінкскаму Камітэту 15:40, 17/01/2005, фото ByMedia.net
Па выніках праверкі дзейнасці Гомельскага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" (БХК) упраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама заявіла, што прыём і выхад з членства ў аддзяленні адбываецца з парушэннямі Статута БХК, і што на выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання ў кастрычніку 2004 году Гомельскім аддзяленнем БХК накіроўваліся ў якасці назіральнікаў асобы, якія нібыта не з’яўляліся на той момант членамі аб’яднання, чым былі парушаны патрабаванні артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства юстыцыі таксама лічыць, што Брэсцкае абласное аддзяленне БХК з 1 лістапада 2003 года "фактычна не мае юрыдычнага адраса", паколькі дагавор субарэнды паміж аддзяленнем БХК і Брэсцкай гарадской арганізацыяй БСДП (НГ), прадстаўлены ва ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, нібыта не мае юрыдычнай сілы.
З улікам названых фактаў Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджанне Радзе БХК.
Пры наяўнасці на працягу года парушэнняў, за якія вынесена пісьмовае папярэджанне, БХК можа быць ліквідаваны. Минск, Белоруссия