Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зінаіда Ганчар просіць ФСБ правесьці сьледства ў справе выкраданьня яе мужа
10:59, 19/01/2005

Зінаіда Ганчар накіравала лісты ў ФСБ і Пракуратуру Расейскай Фэдэрацыі. Яна просіць кіраўнікоў праваахоўных органаў правесьці сьледства ў справе выкраданьня яе мужа, віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Віктара Ганчара. Зінаіда Ганчар у сваіх лістах да кіраўнікоў ФСБ і пракуратуры Расеі спаслалася на заявы вышэйшых службовых асобаў Беларусі наконт таго, што да выкраданьня яе мужа датычныя расейскія спэцслужбы. Яна паведаміла, што пра гэта час ад часу паведамляюць беларускія дзяржаўныя СМІ. Зінаіда Ганчар просіць кіраўнікоў ФСБ і пракуратуры скарыстацца канвэнцыяй аб прававой дапамозе паміж Расеяй і Беларусьсю і правесьці расьсьледаваньне.

Зінаіда Ганчар заявіла “Радыё Свабода”:

“Я вымушана зьвярнуцца да кіраўніцтва ФСБ і пракуратуры Расеі і прасіць іх у межах канвэнцыі аб прававой падтрымцы садзейнічаць расьсьледаваньню. Справа цягам пяці год папросту не разглядаецца. Усё часьцей даводзіцца чуць ад беларускіх службовых асобаў аб датычнасьці расейскіх спэцслужбаў да выкраданьня майго мужа. Больш за тое, “Советская Беларусь” ў 2001 годзе надрукавала аналітычную запіску Маскоўскага цэнтру незалежнай палітычнай экспэртызы. Што гэта за цэнтр? Чым ён займаецца? Чаму беларускія ўлады не зьвярнулі ўвагі на ягоныя зьвесткі? Тут я адказаў не пачую. Не хачу думаць, што Расея датычная да выкраданьня Віктара, бо я там нарадзілася. Я прашу прызначыць групу сьледчых, каб як мага хутчэй пачалі расьсьледаваньне. Спадзяюся, што кіраўнікі паставяцца да гэтага сур’ёзна.”

Летась 16 верасьня Зінаіда Ганчар накіравала ліст на імя прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, але з адміністрацыі прэзыдэнта яго пераслалі ў беларускую пракуратуру. Адтуль Зінаідзе напісалі, што ліст і даклад Хрыстаса Пургурыдэса далучылі да матэрыялаў справы.

Нагадаем, 16 верасьня 1999 года былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага выкралі невядомыя асобы. На месцы здарэньня сьледчыя пракуратуры знайшлі плямы крыві. Судмедэкспэрты далі заключэньне, што гэта кроў Віктара Ганчара. Нягледзячы на заявы былых службовых асобаў аб датычнасьці да справы выкраданьня апазыцыйных палітыкаў некаторых асобаў з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі, сьледства прыпыніла расьсьледаваньне
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: