Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Карэспандэнтка газэты «Народная воля» прызнаная вінаватаю 10:56, 19/01/2005
Увечары 18-га студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пастанавіў зрабіць вусную заўвагу карэспандэнту газеты “Народная воля” па Гомельскай вобласці Ірыне Макавецкай, прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні арт. 166-прым. КоАП - праява непавагі да суду. Журналістка лічыць, што адносная мяккасць прысуду тлумачыцца нежаданнем уладаў раздзьмуваць скандал, у якім прадстаўнікі правасуддзя праявілі сябе не з лепшага боку.
Канфлікт паміж І.Макавецкай і старшынёй суду Чыгуначнага раёна г. Гомеля Таццянай Адрыбец адбыўся ў пачатку снежня 2004 г., падчас адкрытага паседжання па адміністратыўнай справе дырэктара замежнага паліграфічнага прадпрыемства “Іосіфа і Адзета”. Журналістка адмовілася выканаць патрабаванне суддзі пакінуць памяшканне, дзе вяліся слуханні. Суддзя выклікала нарад міліцыі, які даставіў І. Макавецкую ў аддзяленне Цэнтральнага раёна. Аднак міліцыянты, склаўшы толькі пратакол аб адміністратыўным затрыманні журналісткі, зноў адвезлі яе ў суд Чыгуначнага раёна, дзе на яе ўжо склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, паведамляе прэс-служба БАЖ. Минск, Белоруссия