Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улёткі і графіці «Свабоду Марынічу!» на вуліцах Менску 16:06, 20/01/2005
Працягваецца барацьба за вызваленне аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі Міхаіла Марыніча. Некалькі сотняў улётак з яго партрэтам і лозунгам "Свабоду Марынічу!" расклеілі актывісты руху "Зубр" ў розных раёнах гораду. Яны з`явіліся на вуліцах Няміга, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Кірава, Свярдлова, Прытыцкага. У мікрараёнах Курасоўшчына і Кунцаўшчына былі зроблены дзесяткі новых графіці з тым жа лозунгам.