Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сябры ангельскага ПЭН-цэнтру патрабуюць вызваленьня прафесара Бандажэўскага
11:28, 24/01/2005

Болей за 300 сябраў ангельскага ПЭН-цэнтру падпісаліся пад лістом на адрас беларускага кіраўніцтва, у якім настойваюць на тэрміновым вызваленьні прафэсара Юрыя Бандажэўскага. У сваім звароце да беларускага кіраўніцтва сябры ангельскага ПЭН-цэнтру нагадваюць, што выбітны беларускі навукоўца ў галіне мэдычнай радыялёгіі Юры Бандажэўскі знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо пяты год і выказваюць занепакоенасьць, што ўсясьветна вядомы прафэсар можа быць ня вызвалены і сёлета.

Як вынікае з пасланьня, аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў прафэсар Юры Бандажэўскі ёсьць ганаровым сябрам ангельскага ПЭН-цэнтру. Гэтая арганізацыя падзяляе меркаваньні, што былы рэктар гомельскага ўніверсітэту, які быў арыштаваны ў 1999 годзе быццам бы за атрыманьне хабару, насамрэч асуджаны за сваё крытычнае стаўленьне да афіцыйнай інтэпрытацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы з боку беларускіх уладаў. Прафэсар неаднойчы крытыкаваў палітыку беларускай аховы здароўя ў гэтым пытаньні, настойваў на тым, што чарнобыльская радыяцыя, якая назіраецца ў краіне і цяпер, прывяла да высокага ўзроўню захворваньняў сярод дарослага і асабліва дзіцячага насельніцтва.

Ангельскі ПЭН-цэнтар салідарны са шматлікімі міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, якія ўказваюць на парушэньні міжнародных стандартаў у судовым працэсе над гомельскім вучоным. “Мы рашуча настойваем на тэрміновым вызваленьні Бандажэўскага”, пішуць у сваёй заяве на адрас беларускага кіраўніцтва больш за 300 сябраў ангельскага ПЭНу. Копіі заявы таксама адасланыя ў ангельскія мэдыі.

“Радыё Свабода” нагадвае, што беларускі навуковец адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі-пасяленьні №26 ў Дзятлаўскім раёне. З васьмі гадоў пазбаўленьня волі ён агулам адбыў дзьве траціны тэрміну. Паводле некаторых крыніцаў, бліжэйшым часам павінна разглядацца пытаньне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне прафэсара ў зьвязку з амністыяй. Падобную надзею выказваюць і прадстаўнікі офісу АБСЭ ў Менску, якія адсочваюць справу прафэсара. Тым часам прадстаўнікі пэнітэнцыярнай сыстэмы Беларусі пакуль ўстрымліваюцца ад нейкай інфармацыі на гэты конт.

Паводле сьведчаньняў жонкі Бандажэўскага Галіны, таксама мэдыка, здароўе яе мужа падарванае, і ў гэтай сувязі ён працяглы час знаходзіўся ў шпіталі ў Менску.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: