Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ня будзе прадстаўнікоў Беларусі
12:03, 24/01/2005

24 студзеня ў Страсбуры пачынаецца зімовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Згодна з традыцыяй, дэпутаты зьбіраюцца на сваё першае пленарнае паседжаньне ў апошні тыдзень студзеня. І ўпершыню за апошнія восем год на зімовых сэсіях не будзе прадстаўнікоў Беларусі – ні афіцыйнай, ні апазыцыйнай дэлегацыяў.

13 студзеня 1997 году Бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прыпыніла статус “спэцыяльна запрошанага” для Беларусі. Гэта была рэакцыя на шматлікія парушэньні пры правядзеньні лістападаўскага 1996 году рэфэрэндуму. І цяпер Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай дзяржавай, якая фармальна з Радай Эўропы нічым не зьвязаная. Кіраўніцтва асамблеі запрашае і афіцыйных, і апазыцыйных палітыкаў на свае сэсіі, што праводзяцца чатыры разы на год.

І вось упершыню беларускай праблематыкі ў Страсбуры, падобна, ня будзе. «Палата прадстаўнікоў» запрашэньня на зімовую сэсію не атрымала. Магчыма, гэта рэакцыя на заяву яе сьпікера Ўладзімера Канаплёва, які казаў, што “Проста так прыяжджаць на сэсіі ПАРЭ, весьці бессэнсоўныя спрэчкі мы, мабыць, ня будзем”.

Не зьбіраюцца ў Страсбур і прадстаўнікі апазыцыі. Чаму так атрымалася, «рАдыё Свабода» тлумачыць Яраслаў Раманчук – намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які апошнія тры гады нязьменна прадстаўляў беларускую апазыцыю ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы:

“Беларускага пытаньня няма таму, што за парлямэнцкімі выбарамі і рэфэрэндумам у Беларусі Рада Эўропы не назірала. Яна падзяляе пункт гледжаньня АБСЭ й іншых міжнародных арганізацыяў, але паколькі іх тут не было, то і падставы запрашаць кагосьці з афіцыёзу таксама няма”.

На зімовай сэсіі 2004 году прысутнічалі і апазыцыйныя палітыкі, і людзі з афіцыйных беларускіх структураў. Але 2004-ы год быў годам парлямэнцкіх выбараў у Беларусі. Беларускім уладам тады даваўся чарговы шанец – зрабіць выбары свабоднымі і дэмакратычнымі, адпаведна эўрапейскім узорам і стандартам. Менавіта таму прадстаўнікоў Беларусі тады так ахвотна запрашалі ў Страсбур – міжнародныя структуры спадзяваліся на пэўныя зьмены. Але, як вядома, нічога з гэтага не атрымалася.

“Тады гэта была спроба арганізаваць нейкі ціск на ўлады перад парлямэнцкімі выбарамі. А пасьля гэтага здарылася наступнае – Раду Эўропы не запрасілі на назіраньне за выбарамі, таму што яна заняла вельмі жорсткую пазыцыю адносна неабходнасьці зьменаў у выбарчым заканадаўстве”, -- гаворыць на гэты конт Яраслаў Раманчук.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: