Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Der Standard»: «Дыпляматычны крызыс паміж Чэхіяй і Беларусьсю»
10:49, 24/01/2005

Пад загалоўкам “Дыпляматычны крызыс паміж Чэхіяй і Беларусьсю” венская газэта “Der Standard”, як і іншыя аўстрыйскія выданьні, надрукавала паведамленьні пра апошні скандал ў чэска-беларускіх дачыненьнях.

Аўстрыйскія газэты паведамляюць пра затрыманьне ў адной зь менскіх рэстарацыяў чэскага дыплямата Паўла Кржываглавы, якое пацягнула за сабой ягоную дэпартацыю з краіны. Аўстрыйскі друк таксама піша пра сымэтрычныя дзеяньні ў адказ з боку чэскіх уладаў. Імя супрацоўніка Беларускай амбасады ў Празе не называецца, аднак паведамляецца, што гэтая асоба – жанчына.

Аўстрыйскія аглядальнікі называюць цяперашні стан ў двухбаковых дачыненьнях складаным.

Паводле венскай газэты “Der Standard”, крызыс насьпеў даўно, аднак асабліва сапсаваліся стасункі ў лістападзе 2002, калі Чэхія адмовіла ў візе кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку (ён зьбіраўся наведаць Прагу ў час саміту НАТО). Хуткім часам з Чэхіі быў адкліканы беларускі амбасадар. На сёньняшні дзень абедзьве дыпляматычныя місіі як у Менску, так і ў Празе прадстаўленыя на ўзроўні Часовых Павераных.

Нагадаем, што кіраўнік чэскай дыпляматычнай місіі ў Менску Ўладзімір Румл, які заступіў да сваіх абавязкаў летась, знаходзіцца зараз у Празе. У зьвязку са скандалам МЗС Чэхіі адклікала яго для кансультацыяў.

Што да Часовага Паверанага Рэспублікі Беларусь у Празе Мікалая Барысевіча, то ён пакуль застаецца ў Чэскай Рэспубліцы. Паводле беларускага МЗС, Менск не зьбіраецца адклікаць яго зараз у адказ на дзеяньні чэскіх уладаў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: