Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зінаіда Ганчар разьлічвае на расейскіх праваабаронцаў
10:52, 25/01/2005

Зінаіда Ганчар, жонка былога віцэ-прэм’ера, генэральнага сакратара эканамічнага суду СНД Віктара Ганчара, якога выкралі невядомыя 16 верасьня 1999 году, зьвярнулася да старшыні Рады правоў чалавека пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі Элы Памфілавай. Зінаіда Ганчар просіць яе садзеяньня ў пошуках зьніклага мужа.

Зінаіда Ганчар у сваім лісьце просіць Элу Памфілаву, каб тая патрабавала законнага расьсьледаваньня абставінаў выкраданьня яе мужа. Зінаіда Ганчар распавяла аб тым, што напісала дзясяткі лістоў у міжнародныя арганізацыі, уплывовым палітыкам Эўропы і ЗША. Свой зварот да расейскай праваабаронцы яна патлумачыла тым, што сама нарадзілася і вырасла на Ўрале. Там у яе засталіся сваякі й сябры. Жонка зьніклага беларускага палітыка запэўнівае, што яе сям’я ўспрымае расейскія трагедыі, як свае.

“Цягам пяці гадоў я б’юся аб глухую сьцяну. Вырашыла зьвярнуцца да сваіх землякоў, да людзей, якія жывуць у той краіне, дзе нарадзіліся я і мой сын. Я зьвярнулася да Элы Памфілавай як да жанчыны. Мяркую, што праблема, якую я ўздымаю, на слыху ва ўсіх. Мае землякі ведаюць пра злачынствы, якія адбываюцца ў нашай краіне. Я спадзяюся, што спадарыня Памфілава вызначыць сваё стаўленьне да гэтай праблемы. Ведаю, што яна часта сустракаецца з расейскім прэзыдэнтам. Таму спадзяюся, што маё пытаньне мусіць падняцца на больш высокі ўзровень”, – паведаміла жанчына “Радыё Свабода”.

Гэта ня першы зварот Зінаіды Ганчар да расейскага боку. Раней яна даслала лісты прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну і кіраўнікам расейскіх ФСБ і пракуратуры.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: