Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У польскім ТВ-шоў беларускія лётчыкі уцякаюць ад Лукашэнкі
11:03, 25/01/2005

Сюжэт апошняга выпуску аднаго з найбольш папулярных польскіх забаўляльных шоў – беларускія вайсковыя лётчыкі выкрадаюць самалёт, каб “уцячы ад Лукашэнкі ды папрасіць прытулак на Захадзе”. Паводле адмыслоўцаў, такі імідж сваёй краіне стварылі за апошнія гады беларускія ўлады.

Як паведамляе "Радыё Свабода", сэнс надзвычай папулярнага шоў „Mamy Ci?!”, ці па беларуску “Вось ты і папаўся!”, якое штотыдзень выходзіць на агульнанацыянальным тэлеканале “TVN”, у тым, што вядомым акторам, палітыкам ці музыкам пры дапамозе іхных сяброў падстройваюць розныя дзіўныя сытуацыі і ўсё здымаюць схаванымі камэрамі, прычым сама “ахвяра” пра гэта ня ведае.

Вось такой “ахвярай” апошняга выпуску праграмы быў вядомы актор Артур Барцісь, у якога ў двары ўласнага дому з парашутам прызямліўся чалавек у форме беларускага вайсковага лётчыка, які разам са сваім калегам на зьнішчалініку МіГ нібыта хацеў уцячы зь Беларусі ў Нямеччыну, але ў выніку аварыі апынуўся ў Польшчы.

Чалавек, які граў беларуса – Аляксея, прасіў актора не паведамляць пра гэта паліцыі, бо, маўляў, тады яго “выдадуць назад Лукашэнку”.

У сваю чаргу Артур Барцісь, якога беларускія гледачы ведаюць па фільме “Знахар”, пераконваў “беларуса”, што цяпер ён у вольнай краіне і што Польшча яго ня выдасьць. Спадар Барцісь цалкам паверыў у легенду лётчыка, не паведаміў пра яго паліцыі і нават пагадзіўся адвезьці ўцекача ў нямецкую амбасаду, як той прасіў.

Паводле адмыслоўцаў, тое, што ў якасьці прыкладу для розыгрышу стваральнікі праграмы ўзялі менавіта беларускага, а не расейскага, украінскага, ці нарэшце паўночна-карэйскага лётчыка, сьведчыць пра нэгатыўны вобраз Беларусі, які склаўся ў палякаў за апошнія гады.

“У Польшчы Беларусь лічаць апошняй дыктатурай Эўропы. Хаця мала хто з палякаў там быў, але пануе меркаваньне, што Беларусь як Паўночная Карэя і ўсе хочуць вырвацца з гэтай краіны. У Белавежы быў нават атракцыён такі, што замежных турыстаў у пушчы лавілі людзі ў мундзірах беларускіх памежнікаў ды пужалі тым, што завядуць да Лукашэнкі. Беларускімі ўладамі часта пужаюць. Калі скажаш “Беларусь”, дык гэта аўтаматычна азначае нешта нэгатыўнае”, -- лічыць Тамаш Бладынец, старшыня польскай грамадзкай арганізацыі “Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі”.

Між тым, паводле вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі, калі казаць пра трох усходніх суседзяў Польшчы, дык найлепш палякі ставяцца да ўкраінцаў – сёлета гэты народ упершыню апярэдзіў беларусаў, а найгорш – да расейцаў.

Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: