Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Страсбуры абмяркуюць дачыненьні зь Беларусьсю і справы зьніклых 10:46, 25/01/2005
Беларускія пытаньні будуць гучаць у страсбурскім Палацы Эўропы, дзе 24 студзеня пачалася чарговая сэсія Парламенцкай асамблеі Савета Эўропы, пачынаючы зь серады, калі вядомы аўтар дакладу “Зьніклыя асобы ў Беларусі”, сябра Асамблеі ад Кіпру Хрыстас Пургурыдэс мае намер публічна паставіць пытаньне пра дачыненьні з афіцыйным Менскам на паседжаньне падкамітэту па Беларусі. Спадар Пургурыдэс паведаміў «Радыё Свабода», што на падкамітэце выступіць таксама Адрыян Сэвэрын, цяперашні дакладчык па Беларусі ў камітэце правоў чалавека ААН.
Таксама ў сераду падчас паседжаньня ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс плянуе зрабіць афіцыйны запыт старшыню Камітэту міністраў Рады Эўропы наконт рэакцыі на ранейшыя прапановы аб санкцыях супраць найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі. Нагадаем, што да траўня старшынём Камітэту міністраў ёсьць кіраўнік польскага МЗС Адам Даніэль Ротфэльд. У чацьвер юрыдычны камітэт ПАРЭ абмяркуе той адказ, які атрымае ад спадара Ротфэльда Хрыстас Пургурыдэс.
Новым старшынём ПАРЭ учора быў абраны галяндзкі хрысьціянскі дэмакрат Рэнэ ван дэр Ліндэн, які хоча ўзмацніць супрацоўніцтва зь няўрадавымі арганізацыямі ды Эўрапейскім Зьвязам. Спадар ван дэр Ліндэн заявіў, што Рада Эўропы “можа адыграць вялікую ролю ў прадухіленьні канфліктаў, у прыватнасьці ва Ўсходняй Эўропе”, і дадаў, што такія структуры, як “маніторынг, Вэнэцыянская камісія, камітэт супраць катаваньняў ды іншыя нашы інструмэнты даюць нам сродкі, каб забясьпечыць правы чалавека, дэмакратыю й вяршэнства закону па ўсім нашым кантынэнце”. Минск, Белоруссия