Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэдактару недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» прад`явілі абвінавачанне ў паклепе 16:48, 28/01/2005
Галоўнаму рэдактару недзяржаўнага грамадска-палітычнага штотыднёвіка "Борисовские новости" Анатолю Букасу прад`яўлена абвінавачанне ў парушэнні двух артыкулаў Крымнільнага Кодэксу. 27-га студзеня яму ўручылі адпаведную пастанову. Пасля разгляду матэрыялаў крымінальнай справы следчы аддзелу папярэдняга расследавання Барысаўскага ГУУС Сяргей Казлоў прыйшоў да высновы, што А. Букас парушыў ч.2 188 КК РБ (паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступленні альбо ў СМІ) і ч.2 арт. 189 КК РБ (наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме). У выпадку, калі А. Букаса прызнаюць вінаватым, яму можа пагражаць абмежаванне волі тэрмінам да 3-х гадоў альбо пазбаўленне волі да 2 гадоў.
Падставай для ўзбуджэння справы стаў артыкул А. Букаса "Звезданутый пострел везде поспел, или Молчание ягнят", які з`явіўся ў выпуску газеты № 12 (18-24-га сакавіка 2004 г.). У публікацыі ішла гаворка пра рэдактара газеты Барысаўскага гарвыканкама "Адзінства" Веру Пратасевіч. У прыватнасці, паклёпніцкімі следчы палічыў фразы кшталту "выплеснуть на безликие страницы своёй газетёнки...", "имея уровень стенографиста заводской многотиражки" і інш., а зневажальнымі - "взвалила на себя роль заступника зарвавшихся начальников...", "пришлось бедолаге вернуться в родные пенаты..." і г.д.
Паводле А. Букаса, яго артыкул быў адказам на тры публікацыі ў газеце Барысаўскага гарвыканкама "Адзінства", у якіх Вера Пратасевіч называла яго "дурно воспитанным издателем", параўноўвала з дурным пеўнем і.г.д. У правядзенні лінгвістычнай экспертызы гэтых публікацый у Барысаўскім ГУУС яму адмовілі.
Галоўны рэдактар "Борисовских новостей" упэўнены, што справа супраць яго была ўзбуджана з ініцыятывы гарвыканкама. "Яны недобрасумленным спосабам імкнуцца знішчыць канкурэнта афіцыйнай газеты, наклад і папулярнасць якой значна саступаюць нашай, а разам з тым закрыць выданне, якое друкуе не зусім прыемныя для гарвыканкама матэрыялы", - паведамиў А. Букас прэс-службе БАЖ. Минск, Белоруссия