Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маці забітай журналісткі баіцца фальсіфікацыяў 16:55, 01/02/2005
31 студзеня маці забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай, труп якой знайшлі ў кастрычніку мінулага года ва ўласнай кватэры з больш чым 40 нажавымі раненнямі, – Дыяна Чаркасава, звярнулася да Генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча з просьбай не дапусціць фальсіфікацыяў крымінальнай справы па факце забойства дачкі. Па-ранейшаму ў статусе падазраваемых знаходзяцца 15-гадовы сын журналісткі Антон Філімонаў і айчым Веранікі Чаркасавай. Дыяна Чаркасава выказвае занепакоенасць дзеяннямі следства, не выключаючы магчымых фальсіфікацыяў з боку следства, і просіць Генпракурора не дапусціць беззаконня. Аднак ужо на наступны дзень, 1 лютага, следчыя пракуратуры Менску спрабавалі сілком забраць са школы Антона Філімонава, матывуючы свае дзеянні неабходнасцю правядзення “стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы”, перадае прэс-служба БАЖ.
1 лютага група следчых на чале з небезвядомым Уладзімірам Чумачэнкам без папярэджання з’явілася ў СШ №88 Менску, дзе вучыцца 15-гадовы Антон Філімонаў. Следчыя дазволілі Антону патэлефанаваць дахаты, і толькі дзякуючы аператыўнаму прыезду сваякоў, Антона Філімонава ўдалося вызваліць. Зараз, паведамляе БАЖ, Антон Філімонаў знаходзіцца дома.
Блізкія перакананы, што нервовы зрыў, з якім Антон Філімонаў пабываў у бальніцы неўзабаве пасля смерці маці, у многім тлумачыцца менавіта метадамі, якімі вядзецца следства. Минск, Белоруссия